Аляксандар Лукашэнка 1 сакавіка сустрэўся з журналістамі. «Вялікая размова» кіраўніка Беларусі цягнулася больш за 7 гадзінаў. Свабода падглядзела, як карыстальнікі сацсетак сачылі за адказамі і пытаньнямі Лукашэнкі.
Амаль пабіў рэкорд па працягласьці
Па працягласьці трансьляцыі сёлетняя прэсавая канфэрэнцыя стала найдаўжэйшай у гісторыі — 7 гадзін 26 хвілін. Але гэта з улікам 15-хвіліннага перапынку.
Два гады таму, 3 лютага 2017 году, Аляксандар Лукашэнка правёў прэсавую канфэрэнцыю для беларускіх і замежных мэдыяў, якая цягнулася 7 гадзін 21 хвіліну.
Выходзіць, што сама прэсавая канфэрэнцыя цягнулася 7 гадзін 11 хвілін і стала другой па працягласьці ў гісторыі размоў Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі.
Сказаў, калі завяжа з прэзыдэнцтвам, але пойдзе на шосты тэрмін
Аляксандар Лукашэнка не зьбіраецца перадаваць уладу сваім дзецям. Ён абяцае не сядзець у прэзыдэнцкім крэсьле да сьмерці.
Таксама адзначыў, што «ня зможа ня высунуць» сябе падчас будучых прэзыдэнцкіх выбараў. Калі яны адбудуцца, Лукашэнка паабяцаў вызначыцца ў сакавіку-красавіку.
Дзень Волі будзе не на стадыёне «Дынама»
Лукашэнка заявіў, што «сьвяткаваньня БНР на „Дынама“ ня будзе», дадаўшы, што для правядзеньня «падобных акцый» існуе плошча Бангалор.
Арганізатары Дня Волі заявілі, што не пагодзяцца праводзіць сьвяткаваньні на плошчы Бангалор. Яны пішуць, што рыхтуюць нацыянальнае сьвята, а не апазыцыйны мітынг ці палітычную акцыю, пра якія казаў Лукашэнка.
Помнік у Курапатах паставілі, а крыжы там ня трэба
Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на абвінавачаньні ў ягоны адрас у тым, што ён ігнаруе Курапаты.
«Прывядзём у парадак Курапаты, каб дэманстрацыі з крыжамі па пэрымэтры не было. Навошта вы павыстаўлялі там белыя крыжы? Вам што, царква дазволіла гэта рабіць? Гэта дэманстрацыя, а я супраць такой дэманстрацыі».
І чаго так па-зьверску ставіцеся да прадпрымальнікаў, якія паставілі за паўкілямэтра рэстаран? Ну паглядзелі, пастаялі, успомнілі, зайшлі туды, выпілі па чарцы. Што ў гэтым дрэннага? Гэта ж ня супраць Курапатаў рэстаран!»
Пратэсты супраць рэстарацыі ля Курапатаў. Што важна ведаць
Зьявіліся новыя мемы
Так Лукашэнка ахарактарызаваў 42-га прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана, згадваючы, яго менскі візыт у 1994 годзе, а таксама «лаву Клінтана». Такі мэмарыяльны знак паставілі ў Курапатах у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. За 25 гадоў «лаву Клінтана» неаднаразова апаганьвалі вандалы.
Так Лукашэнка апісаў беларуска-расейскія адносіны. Паводле Лукашэнкі, у Расеі «няма ніякіх намераў паглынуць Беларусь». Калі сёньня ў Беларусі вынесьці на рэфэрэндум пытаньне пра ўключэньне Беларусі ў склад Расеі, «98% прагаласуюць супраць».
Новыя мемы ствараеце менавіта вы. Сачыце за кантэнтам Свабоды ў нашых сацыяльных сетках 👇