Сыны Аляксандра Лукашэнкі ня хочуць быць прэзыдэнтамі. Пра гэта ён расказаў падчас сустрэчы з курсантамі Вайсковай акадэміі ў Менску.
Урывак з размовы пра сваіх дзяцей і іхнае сталеньне да прэзыдэнцтва паказаў тэлеканал «Беларусь-1».
«Усе мае сыны прэзыдэнтамі быць ня хочуць. Нават гэты (гаворка пра сына Мікалая. — РС). Я кажу: „Вырасьцеш — будзеш прэзыдэнтам!“ — „Барані Божа!“ [ ] Cваім дзецям я не пажадаў бы», — сказаў Лукашэнка курсантам.
Ён таксама дадаў, што не жадае іншым «пражыць жыцьцё прэзыдэнта». Бо адна справа, калі ты «тры-пяць гадоў прэзыдэнт», іншая — «калі 10-15».
«Але вось больш за дваццаць гадоў прэзыдэнтам, я ўжо гэтага наеўся», — сказаў Лукашэнка.