Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына прапанавала правесьці выбары 1 сьнежня 2019 году


Лідзія Ярмошына, архіўнае фота
Лідзія Ярмошына, архіўнае фота

«Калі б вызначэньне даты выбараў залежала выключна ад мяне, я прапанавала б дату 1 сьнежня 2019 году. Гэта добры час. Людзі моцна нічым не занятыя», — заявіла 22 лютага падчас відэабрыфінгу на сайце Нацыянальнага прэс-цэнтру старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Яна паведаміла, што дагэтуль ня ведае, якія выбары — прэзыдэнцкія ці парлямэнцкія — пройдуць у Беларусі першымі. ЦВК, паводле яе, такой інфармацыяй не валодае.

«Мы рыхтуемся да двух выбараў адначасова. Думаю, што парадак выбараў і час іх правядзеньня назаве кіраўнік дзяржавы падчас ягонага штогадовага звароту да Нацыянальнага сходу ў красавіку».

Ярмошына нагадала, што прэзыдэнцкія выбары павінны адбыцца не пазьней за 30 жніўня 2020 году, парлямэнцкія — не пазьней за 6 верасьня. Яна сказала, што закон не забараняе праводзіць дзьве кампаніі амаль адначасова. Але ў Беларусі ня склалася традыцыя сумяшчаць выбары кіраўніка дзяржавы зь нейкімі іншымі выбарчымі кампаніямі.

Раней у размове з карэспандэнтам Свабоды Ярмошына казала, што ЦВК ня мае юрыдычнага права прызначаць выбары. «Іх прызначаюць дэпутаты, а выбары дэпутатаў прызначае кіраўнік дзяржавы. Апошняе слова за ім», — сказала яна.

Апошнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі праходзілі ў 2015 годзе, парлямэнцкія — у 2016-м. Але паколькі кіраўнік краіны абіраецца на 5 год, а дэпутаты — на 4, то ў 2020 годзе час правядзеньня абедзьвюх кампаній супадае.

Ярмошына цяпер знаходзіцца ў Кішынёве, дзе 24 лютага пройдуць парлямэнцкія выбары і рэфэрэндум.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG