Насамрэч
100-годзьдзе аграрнай сфэры Беларусі афіцыйныя ўлады адлічваюць з дня стварэньня Камісарыяту земляробства працоўна-сялянскага ўраду БССР. Але створаны ён быў 4 студзеня 1919 году, а не 15 лютага. Прычым гэтае ведамства хутчэй займалася не апрацоўкай зямлі, а яе адбіраньнем у сялянаў і стварэньнем калгасаў.
Дагэтуль у Беларусі існавалі іншыя органы, якія кіравалі сельскай гаспадаркай. У прывілеі Ягайлы 1387 году, напрыклад, прапісвалася права каталіцкага духавенства на зямлю.
У 1557 годзе Жыгiмонт ІІ Аўгуст правёў аграрную рэформу. Згодна з «Уставай на валокі» (дакумэнт аб правядзеньні рэформы) праводзілася новае землеўпарадкаваньне. За адзінку вымярэньня зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладаньня прымалася валока.
А само земляробства пачало існаваць у Беларусі яшчэ ў эпоху, калі былі жывыя маманты.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі