Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенец запрасіў на сустрэчу міліцыянтку. Тая выклікала на яго нарад


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўніца лініі 102 Вольга Гамеза уратавала 32-гадовага жыхара Горадні ад самагубства праз расстаньне зь дзяўчынай. Падчас размовы мужчына перадумаў зьдзяйсьняць суіцыд, а вырашыў пазнаёміцца з супрацоўніцай міліцыі і прызначыў ёй сустрэчу. Жанчына накіравала туды нарад міліцыі, піша УУС Горадзенскага аблвыканкаму.

32-гадовы горадзенец патэлефанаваў 13 лютага ў 102 і сказаў, што зьбіраецца зьдзейсьніць самагубства, пусьціўшы газ у кватэру. Паводле гаворкі, мужчына знаходзіўся ў стане алькагольнага апʼяненьня. Супрацоўніца міліцыі Вольга Гамеза высьветліла месцазнаходжаньне горадзенца і накіравала туды атрад міліцыі.

Падчас размовы мужчына адмовіўся ад самагубства і вырашыў пазнаёміцца з міліцыянткай ля прадуктовай крамы. Жанчына на сустрэчу не пайшла, а перанакіравала туды нарад міліцыі. Яна размаўляла з мужчынам цягам 40 хвілін, пакуль ён ішоў на сустрэчу. На меркаваным месцы сустрэчы, горадзенца затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Што адбывалася з мужчынам далей ва ЎУС Горадзенскага аблвыканкама камэнтаваць адмовіліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG