Стан вучняў, пацярпелых пры нападзе ў школе № 2 у Стоўпцах, ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасьці, піша БелТА са спасылкай на прэс-сакратаркі Мінздароўя Юліі Барадун.
«Пацярпелыя знаходзяцца ў рэанімацыі. Іх стан палепшыўся, ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасьці. Хлопчыкі адчуваюць сябе добра», — сказала Барадун.
Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае
- Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
- 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
- Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.