Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады адмовілі віцебскім вернікам у просьбе вярнуць ксяндза-паляка. Без тлумачэньняў


Былы пробашч віцебскай катэдры ксёндз Павал Кнурэк
Былы пробашч віцебскай катэдры ксёндз Павал Кнурэк

Вернікі парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску атрымалі адмоўны адказ на свой зварот да Ўпаўнаважанага ў справах рэлігіі і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі.

Яны прасілі даць дазвол на вяртаньне да іх з Польшчы ксяндза Паўла Кнурэка.

Ліст Леаніда Гулякі цытуе «Віцебская вясна».

«Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў пісьмом ад 18.10.2018 ня ўзгоднена запрашэньне грамадзяніна Рэспублікі Польша Кнурэка Паўла для ажыцьцяўленьня рэлігійнай дзейнасьці ў парафіі Езуса Міласэрнага ў горадзе Віцебску. Падстаў для перагляду раней прынятага рашэньня няма», — гаворыцца ў адказе.

Упаўнаважаны мае права не тлумачыць прычыны адмовы. Віцебскія вернікі такім рашэньнем не задаволеныя і зьбіраюцца зьвяртацца ў адміністрацыю Лукашэнкі.

У сваім звароце вернікі Віцебску прасілі патлумачыць рашэньне аб забароне служыць у Беларусі Паўлу Кнурэку, а таксама прасілі перагледзець гэтае рашэньне.

Ксёндз Павэл Кнурэк, грамадзянін Польшчы, праслужыў на Віцебшчыне амаль 18 гадоў. Цягам апошняга году — у віцебскай катэдры; быў пробашчам парафіі Езуса Міласэрнага. Прычыны ягонай высылкі невядомыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG