Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі «мінёр» за дзень: школу ў Гомлі прыгразілі падарваць за кепскія адзнакі. Як такое караецца?


© Shutterstock
© Shutterstock

Больш як сотню чалавек эвакуявалі з гомельскай школы праз пагрозу выбухоўкай, піша БелТА. Гэта адбылося 30 студзеня — у той жа дзень, калі пасьля паведамленьня пра бомбу эвакуявалі гімназію ў Горадні.

У Гомлі невядомы пакінуў паведамленьне на сайце школы №55: сьцьвярджалася, што ў школе будзе закладзеная выбухоўка, калі адзнакі за кантрольную работу будуць кепскія. Эвакуявалі 112 чалавек, выбухоўкі не знайшлі, аўтара паведамленьня шукаюць.

У Горадні пра бомбу расказаў адзін з вучняў гімназіі №9. У сацсетках публікаваліся скрыншоты, у якіх малады чалавек пісаў камусьці пра чатыры бомбы, нібыта закладзеныя ў школе, і тлумачыў учынак тым, што «зашкаліў ліміт нуднасьці». Школу эвакуявалі, бомбы не знайшлі, падазраванага затрымалі.

У дачыненьні горадзенскага «мінёра» Сьледчы камітэт распачаў справу паводле ч. 1 арт. 340 КК. За «заведама непраўдзівае паведамленьне аб небясьпецы», калі не было цяжкіх наступстваў або ўчыненьня шкоды ў буйным памеры, могуць пакараць штрафам, арыштам, абмежаваньнем волі на тэрмін да 3 гадоў або нават турмой на тэрмін да 5 гадоў. Паводле гэтага артыкулу крымінальная адказнасьць наступае ад 14 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG