Намесьніка дырэктара каледжа і траіх выкладчыкаў падазраюць у атрыманьні хабару. Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу.
Намесьнік дырэктара і трое выкладчыкаў аднаго зь пінскіх каледжаў атрымоўвалі ад вучняў падарункавыя сэртыфікаты зь сеткавых крамаў і грошы за добрыя адзнакі на іспытах.
Пра гэта паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці Дзьмітры Іванюк.
У адносінах да ўсіх чатырох распачалі крымінальную справу за атрыманьне хабару (1 частка 430 артыкула КК). Максымальная санкцыя па гэтым артыкуле — 7 гадоў пазбаўленьня волі.