Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Права самастойна знайсьці працу атрымалі 0,1% выпускнікоў-бюджэтнікаў ВНУ


Горацкая акадэмія, Магілёўская вобласьць
Горацкая акадэмія, Магілёўская вобласьць

Летась беларускія ВНУ скончылі 19,3 тысячы студэнтаў, якія мусілі адпрацаваць па разьмеркаваньні, бо вучыліся на бюджэтнай форме. Накіраваньне на працу атрымалі ўсе, паведамляе Белстат. Але зь іх да першага месца працы даехалі толькі 17,2 тысячы.

З дадзеных вынікае, што 200 чалавек атрымалі працу, якая не адпавядае іхнай спэцыяльнасьці.

Права на самастойнае працаўладкаваньне атрымалі толькі 0,1% ад усіх выпускнікоў-бюджэтнікаў, якія летась скончылі ВНУ.

У 2018 годзе гэты адсотак быў самым нізкім за апошнія 7 гадоў. Так, у 2010 годзе такіх выпускнікоў было 6%, у 2016 — 4,2%, у 2017 — 1,1%.

Аляксандар Лукашэнка ня раз казаў, што Беларусь не зьбіраецца адмаўляцца ад абавязковага разьмеркаваньня на працу выпускнікоў ВНУ.

«Прапаноўвалі адмовіцца: хай моладзь, скончыўшы ВНУ, сама вызначаецца ў жыцьці. Я катэгарычна супраць гэтага. Мы захавалі для ўсіх вас магчымасьць працаўладкавацца, пайсьці на працу, астатняе — за вамі», — казаў Аляксандар Лукашэнка пра абавязковую адпрацоўку пасьля ВНУ.

Выпускнікі-бюджэтнікі большасьці беларускіх ВНУ мусяць адпрацаваць па спэцыяльнасьці два гады пасьля ўнівэрсытэту. Тыя, хто паступаў з рэкамэндацыяй мясцовых органаў улады, мусяць адпрацоўваць 5 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG