Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Windows на смартфонах — усё. Microsoft спыніць абнаўленьні ў канцы году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пакупнікам афіцыйна рэкамэндуюць вяртаць нядаўна набытыя «віндафоны» і пераходзіць на Android або iOS.

Карпарацыя Microsoft анансавала спыненьне падтрымкі апэрацыйнай сыстэмы Windows Mobile 10 у сьнежні 2019 году.

Самі «віндафоны» не перастануць працаваць. Пасьля 10 сьнежня перастануць выходзіць абнаўленьні і «заплаткі» Windows Mobile 10, а таксама любая афіцыйная падтрымка, праз тры месяцы перастане працаваць служба рэзэрвовага капіяваньня. Крама праграмаў для апэрацыйнай сыстэмы можа працягнуць працу і пазьней, але Microsoft не дае гарантыяў па часе працы.

У блогу кампаніі даецца адказ на пытаньне, што рабіць зь нядаўна купленымі апаратамі на Windows Phone: зьвязвацца з прадаўцом і абмяркоўваць вяртаньне або замену тавару. Microsoft афіцыйна рэкамэндуе пераходзіць на апараты на Android або iOS:

«Місія Microsoft — пашырэньне магчымасьцей кожнага чалавека і кожнай арганізацыі на плянэце, каб дамагчыся большага — абавязвае нас падтрымліваць нашыя мабільныя праграмы на гэтых плятформах і прыладах», — піша кампанія пра апэрацыйныя сыстэмы ад Google і Apple.

На сьнежань 2018 году апэрацыйныя сыстэмы Windows мелі каля 0,33% мабільнага рынку, тады як Android займаў 75%, а iOS – 22%.

Windows Mobile зьявілася ў 2000 годзе і пэўны час займала значную долю на рынку смартфонаў. Ды тое было ў часы, калі большасьць апаратаў былі простымі кнопачнымі «званілкамі» – як зьявіліся iPhone і смартфоны на Android, Microsoft пачала губляць рынак. У 2010 годзе Microsoft значна перапрацавала сваю апэрацыйную сыстэму з разьліку на сэнсарныя экраны. Але старыя апараты тады не атрымалі Windows Phone 7, а старыя праграмы не працавалі на новай вэрсіі апэрацыйнай сыстэмы. Гісторыя паўтарылася з Windows Phone 8 у 2012 годзе і Windows Mobile 10 у 2015-м: старыя апараты не абнавілі, праграмы даводзілася перапісваць з нуля.

Дзеля падтрымкі апэрацыйнай сыстэмы Microsoft нават купіла кампанію Nokia — колішняга лідэра ў выпуску мабільнікаў — за 7,6 млрд даляраў. Ды ўжо ў 2015 годзе прадала кампанію французам Alcatel-Lucent за 15,6 млрд эўра. Цяпер пад брэндам Nokia выпускаюцца смартфоны на Android.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG