Аляксандар Лукашэнка час ад часу крытыкуе беларускую сыстэму адукацыі і становіцца ініцыятарам рэформаў. Падчас прызначэньня Міхаіла Лусьцянкова рэктарам Беларуска-Расейскага ўнівэрсытэту, ён чарговы раз сказаў пра складанасьць школьных праграм.
«У нас часам ужо ў восьмай-дзявятай клясе вывучаюць тое, што мы раней вывучалі ў ВНУ. Няўжо так жыцьцё паскорылася? Няўжо ўсіх іх матэматыкамі рыхтуем?» — сказаў Лукашэнка.
Ці праўда, што ў 8-9-й клясе вывучаюць тое, што раней было ва ўнівэрсытэтах?
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі