Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Туркмэністане абавязалі дзяржаўныя ўстановы закупіць партрэты зь сівым прэзыдэнтам


Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамэдаў
Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамэдаў

Дзяржаўныя ўстановы Туркмэністану, у тым ліку школы, замянілі партрэты прэзыдэнта краіны Гурбангулы Бердымухамэдава. Замест партрэтаў прэзыдэнта з чорнымі валасамі бюджэтнікаў абавязалі закупіць яго фота зь сівізной. Партрэты «леташняга сэзону», на якіх прэзыдэнт яшчэ брунэт, цяпер прадаюцца са скідкай.

Як паведамляе Радыё Азатлык, у школах партрэты былі замененыя ў мінулыя выходныя.

Усе памяшканьні дзяржустановаў, у тым ліку школы, шпіталі, санаторыі, міністэрствы, мясцовыя адміністрацыі, мясцовыя органы самакіраваньня, праваахоўныя органы, спартовыя аб’екты і канцэртныя залі, а таксама аэрапорты і салёны самалётаў павінны мець партрэт прэзыдэнта краіны.

Партрэт прэзыдэнта Бердымухамэдава-брунэта цяпер прадаецца са зьніжкай.

У жніўні прэзыдэнт Туркмэністану Бердымухамэдаў стаў зьяўляцца на публіцы зь сівізной упершыню ад 2006 году, калі ён стаў прэзыдэнтам. Да пачатку выкананьня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў ён таксама быў зь сівізной, адзначае Азатлык.

У сакавіку 2018 году у Дашогускай вобласьці Туркмэністану супрацоўнікі службы бясьпекі пачалі абыход жылых дамоў у пошуках абразьлівага зь іх пункту гледжаньня выкарыстаньня газэт з фотаздымкам кіраўніка дзяржавы — напрыклад, у выглядзе прыбіральнай паперы.

У канцы 2017 году некалькіх школьнікаў у вобласьці арыштавалі за абразу партрэта прэзыдэнта. Паводле сьцьвярджэньня крыніцы Азатлык, навучэнцы атрымалі па 3-5 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG