Насамрэч
Паводле міжнароднай дасьледчай кампаніі Gallup, у рэйтынгу краінаў, якія найлепш ставяцца да прыняцьця мігрантаў, Беларусь займае 111-е месца з 138 краін. Дасьледаваньне рабілася ў 2016 годзе, дадзеныя апублікаваныя ў 2017-м.
Паводле сацыялягічнага інстытуту Pew Research, які праводзіў дасьледаваньне ў 2015-2017 гадах у 34 краінах Эўропы і апытаў 50 тысяч чалавек, толькі 16% беларусаў гатовыя прыняць у сваю сям’ю мусульманіна.
Паводле дадзеных сацыялягічнага інстытуту НІСЭПІ за 2010 год, толькі 3,4% беларусаў станоўча ставяцца да сэксуальных меншасьцяў, 56,7% ставяцца да іх адмоўна.
Згодна з дасьледаваньнем World Values Survey, якое апублікавалі швэдзкія эканамісты Нікляс Бэрген і Тэрэза Нільсан, у 2013 годзе сярод 80 краінаў ад 5 да 10% беларусаў не хацелі б мець суседзяў зь іншым колерам скуры.
Паводле дасьледаваньня арганізацыі Satio за 2016 год, толькі 5,9% беларусаў лічаць сябе талерантнымі, 21,2% гатовыя жыць разам з людзьмі, якія гавораць на іншай мове. Пры гэтым 82,3% гатовыя жыць з тымі, хто злоўжывае алькагольнымі напоямі.
Паводле праекту Project Implicit, падрыхтаваным дасьледнікамі з Гарварду, Беларусь уваходзіць у тройку краінаў зь вялікім узроўнем расізму. Удзельнікам прапанавалі вызначыць, якія эмоцыі больш за ўсё асацыююцца з цемнаскурымі і сьветласкурымі людзьмі. Усе 372 беларускія ўдзельнікі — гэта маладыя і адукаваныя людзі, якія маюць доступ да інтэрнэту, ведаюць ангельскую мову.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі