Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кодэкс аб адукацыі зноў перададзены ва ўрад


Міністар адукацыі Ігар Карпенка
Міністар адукацыі Ігар Карпенка

Новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі» перададзена на разгляд ва ўрад. Паводле міністра адукацыі Ігара Карпенкі, распрацоўшчыкі атрымалі каля 200 прапановаў і заўваг.

«У 2018 годзе мы канцэптуальна завяршылі працу над новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі. Зараз ідуць тэхнічныя працэдуры, ўзгадненьні, удакладненьні нюансаў, пераўзгадненьні нейкіх пазыцый. Мы ўнесьлі гэты дакумэнт ва ўрад, паколькі ён выступае суб’ектам заканадаўчай ініцыятывы. На ўсіх стадыях распрацоўкі мы актыўна працавалі з профільнай камісіяй парлямэнта, а таксама з Саветам Рэспублікі », — паведаміў 6 студзеня ў інтэрвʼю тэлеканалу СТВ міністар адукацыі Ігар Карпенка.

Па словах міністра, летась было выпушчана 49 найменьняў падручнікаў, сёлета заплянаваны выпуск 79-ці.

Чакалася, што праект новага Кодэксу аб адукацыі паступіць у парлямэнт увесну 2018 года, апошні раз Міністэрства адукацыі арыентавала дэпутатаў, што парлямэнцкія слуханьні могуць адбыцца 3 верасьня. Але тады праект таксама «затрымаўся» ў апараце Савета міністраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG