«Рэспубліка Беларусь і Расейская Фэдэрацыя прайшлі няпросты шлях, але сёньня з упэўненасьцю можна казаць пра тое, што саюз двух народаў зьдзейсьніўся», — гаворыцца ў тэксьце віншаваньня, якое Аляксандр Лукашэнка накіраваў Уладзімеру Пуціну з нагоды наступленьня новага году.
У ім адзначаецца, што ў 2019 спаўняецца 20 гадоў зь дня падпісаньня Дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы. Кіраўнік Беларусі перакананы, што далейшая праца па захаваньні нацыянальных інтарэсаў дзьвюх краін у межах Саюзнай дзяржавы дасьць імпульс разьвіцьцю ўсяго спэктра дзвюхбаковых дачыненьняў.
Прэсавая служба кіраўніка Беларусі распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, як Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўнікоў Казахстана, Малдовы, Таджыкістана, Узбэкістана, Кыргызстана. Паведамляецца, што віншаваньні ад беларускага прэзыдэнта атрымалі прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка, прэзыдэнт Армэніі Армэн Саркісян і прэм’ер-міністр Нікол Пашынян, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзыдэнт Турцыі Раджэп Эрдаган, Фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль, прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і іншыя.
Адзначаецца, што ў адрас беларускага прэзыдэнта паступаюць шматлікія віншаваньні.