У наступным годзе пазьбягайце колераў вясёлкі. Лепш зьвярніце ўвагу на стыль вопраткі 1930-х. Таксама трымайцеся далей ад гістарычных помнікаў, яны могуць нашкодзіць вашаму іміджу.
Вам ізноў прыйдзецца заплаціць падаткаў больш за іншых суграмадзянаў. Бо хто яшчэ пацягне гэта вось усё
на сваіх плячах! Прагназуем таксама цікавыя сустрэчы і небясьпечныя знаёмствы. І асьцярожней, другі раз
выйсьці сухім з вады можа ня ўдацца.
У 2019-м вам будзе няпроста, асьцерагайцеся ваганьняў на ўсясьветным рынку. Вялікая верагоднасьць, што
вы страціце працу. Зь іншага боку, заўсёды можна вярнуцца ў футбол. Былыя «Крумкачы», а цяпер
«Незвычайная фантастычная каманда» ўсё яшчэ шукаюць мэнэджэра.
Наступны год стане для вас шматвэктарным, вам зноў давядзецца балянсаваць паміж Захадам і Ўсходам, але
вам да гэтага не прывыкаць. Чакаецца шмат замежных камандзіровак у Казахстан, Азэрбайджан і, магчыма, у
Вільню.
Ня слухайце нікога, хто кажа, што хадзіць у мокрым абутку — шкодна. Акурат наадварот! Можна намачыць і
іншыя дэталі гардэробу. Галоўнае, не перастарацца ды не замачыць, напрыклад, майткі.
Трымайцеся ў наступным годзе далей ад цёмных падваротняў і шумных кампаніяў. Лепш засяродзьцеся на
эканамічных прагнозах, якія прынясуць вам посьпех. Раім набыць цёплыя пальчаткі, каб не памарозіць
пальцы.
Увесь 2019 год вы будзеце біцца галавой аб сьценку і, цалкам верагодна, замахняцеся на надзвычай
амбітную справу. Але асьцярожней з партрэтамі вядомых палітыкаў!
Беганіна па раённых адміністрацыях, скаргі ў міністэрствы, запыты, заўвагі і прапановы — вось ваш
2019-ты. Вас будуць пазнаваць усе дворнікі. А кіраўнік ЖЭСу, даведаўшыся пра ваш пераезд у іншы раён,
на радасьцях купіць скрыню каньяку. Раім задумацца пра афармленьне адносінаў з другой палавінкай, а то
інтэрнэт ужо зачакаўся.
У 2019-м вы будзеце шмат працаваць і ня зробіце нічога супрацьзаконнага, але ўсё адно даведаецеся шмат
новага ды нечаканага для сябе аб працы судовай сыстэмы і праваахоўных органаў. Ня раім часта заходзіць
на сайты дзяржаўных СМІ.
Новы 2019 год у вашым жыцьці будзе моцна нагадваць цырк, інстаграм і ютуб разам узятыя. Але ж затое
весела! І яшчэ прыгожа. Што яшчэ трэба! Толькі асьцерагайцеся перабояў з інтэрнэтам. Безь яго можна
зьнікнуць. Раім працягваць водныя працэдуры і трэніравацца, каб пераплыць акіян.
У 2019 годзе вы атрымаеце магчымасьць вярнуць сабе павагу адразу некалькіх мільёнаў людзей. Але
захочаце захаваць давер толькі аднаго. Альбо не захочаце. Усё, як і 20 апошніх гадоў, залежыць асабіста
ад вас.
У новым годзе вы будзеце шмат бегаць і падскокваць (хто ня скача, той ня вы), трапіце на вокладкі і
выйграеце не адзін турнір і мільёны амэрыканскіх грошай. Прынамсі, мы ўсе на гэта спадзяёмся і моцна
вас падтрымліваем. Бо хто, калі ня вы? Хіба Аляксандра Сасновіч.
Вы стопудовы аптыміст, і вам ня толькі мора, але і горы па калена. Цяпер вы дакладна сталі дарослым.
Ужо вядома, што вы будзеце рабіць у жніўні 2019-га. Вас чакаюць на стадыёне «Дынама» ў Менску, але ня ў
якасьці футбаліста ці заўзятара.
Наступны год вы праведзяце ў коле сям’і, кар’ерны рост і спартовыя посьпехі вас абмінуць, але ці ня
гэтага вам хацелася апошнія некалькі год? Магчыма, вы асвоіце новую сфэру і пачняце вучыць іншых.
Трымайцеся далей ад заканатворчасьці, будзеце лепш спаць і пазбавіцеся ікаўкі. Хаця ня факт. Настойліва
раім праверыцца на дармаедзтва. Іначай увесну можна непрыемна ўразіцца памерамі платы за камунальныя
паслугі.
У прынцыпе, вы маглі б і не чытаць, што мы тут вам напішам. Таму што ў любым выпадку незалежна ад
сытуацыі вы зможаце зрабіць у 2019-м усё што заўгодна. Як і ў ранейшыя гады. І вам за гэта нічога ня
будзе.
Мы ў сацыяльных сетках
Радыё Свабода © 2018