Першае месца у пастаўках узбраеньняў у Азэрбайджан займае Расея, другое — Ізраіль, трэцяе — Турэччына. Чацьвёртае ці пятае, з улікам пастаўкі «Палянэзаў», займае Беларусь. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў кіраўніку Армэніі Ніколу Пашыньяну.
«Я сказаў яму пры Пуціне: Нікол, давай паставім кропкі над i. Хто займае першае месца па гандлі зброяй з Азэрбайджанам? Хто? Адказ, Расея. А чаго ты язык засунуў? Скажы яму, пакрытыкуй Уладзіміра Уладзіміравіча. А, баісься?» — сказаў Лукашэнка.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі