Тэст: Незалежная Беларусь ці самаабвешчанае Прыднястроўе? Вызначце краіну па фота.
arrow_upward
format_size
remove
add
undo
arrow_downward

У вас састарэлая вэрсія браўзэра. Для больш камфортнага і карэктнага прагляду абнавіце свой браўзэр са спасылкі.

Незалежная Беларусь ці самаабвешчанае Прыднястроўе?
share
спэцпраекты мультымэдыя навіны падкасты пра нас кантакты

далучайцеся:

Тэст
Незалежная Беларусь ці самаабвешчанае Прыднястроўе?
Вызначце краіну па фота
Пачаць тэст

Свабода зьезьдзіла ў Тыраспаль — сталіцу нікім у сьвеце не прызнанай краіны. Ці зможаце вы адрозьніць дзьве краіны па фота?

Націскайце на фатаздымкі, зробленыя, на вашу думку, у Прыднястроўі.

1: Цэнтральная плошча
(на якім фота Прыднястроўе?)

На фота зьлева — гарадзкі цэнтар культуры ў Гомлі, справа — Палац дзіцячай і юнацкай творчасьці ў Тыраспалі.

На верхнім фота — гарадзкі цэнтар культуры ў Гомлі, на ніжнім фота — Палац дзіцячай і юнацкай творчасьці ў Тыраспалі.

Прыднястроўе захавала савецкую сымболіку. У 1990 годзе ўлады ПМР зацьвердзілі сьцяг Малдаўскай ССР у якасьці дзяржаўнага. А таксама герб, на якім назва краіны напісаная на трох дзяржаўных мовах: малдоўскай, расейскай і ўкраінскай. Але пабачыць на вуліцы іншыя мовы, акрамя расейскай, немагчыма.

Тэрыторыя самаабвешчанага Прыднястроўя складае 12% ад плошчы Малдовы. У маштабах Беларусі гэта сувымерна Горадзенскай вобласьці.

2: Чыгуначны вакзал
(на якім фота Прыднястроўе?)

На фота зьлева — Тыраспаль. справа — Барысаў.

На верхнім фота — Тыраспаль. на ніжнім фота — Барысаў.

У Прыднястроўі ёсьць чыгуначны і аўтобусны вакзалы, але па прыднястроўскіх пашпартах нельга выехаць за мяжу. Таму прыднястроўцы атрымліваюць расейскія, малдоўскія ці ўкраінскія пашпарты. Тое самае тычыцца аўтамабільных нумароў. Каб жыхары Прыднястроўя маглі выяжджаць за мяжу на машынах, яны атрымліваюць у малдоўскай паліцыі так званыя "нэўтральныя" нумары.

3: Помнік Сувораву
(на якім фота Прыднястроўе?)

На фота зьлева — Тыраспаль, справа — Віцебск.

На верхнім фота — Тыраспаль, на ніжнім фота — Віцебск.

У Прыднястроўі адлічваюць сваю гісторыю ад канца ХVIIІ стагодзьдзя, калі на загад Аляксандра Суворава быў заснаваны горад Тыраспаль на рацэ Днястры. Конны помнік Сувораву стаіць на галоўнай вуліцы Тыраспаля — праспэкце 25 Кастрычніка. Ягоны партрэт зьмешчаны на банкнотах наміналам 1, 5 і 10 рублёў.

4: Тыповая вуліца ў цэнтры гораду
(на якім фота Прыднястроўе?)

На фота зьлева — Балбасава, Аршанскі раён, справа — Тыраспаль.

На верхнім фота — Балбасава, Аршанскі раён, на ніжнім фота — Тыраспаль.

У Тыраспалі няма гістарычнага цэнтру. Збольшага горад — гэта старыя савецкія мікрараёны. Ён быў заснаваны ў 1792 годзе, і з дасавецкіх славутасьцяў, акрамя рэштак Тыраспальскай крэпасьці, тут амаль нічога не захавалася.

5: Помнік Леніну
(на якім фота Прыднястроўе?)

На фота зьлева — помнік Леніну ў Магілёве. Справа — у Тыраспалі.

На верхнім фота — помнік Леніну ў Магілёве, на ніжнім фота — у Тыраспалі.

Ад Кішынёва да Тыраспаля — 70 кілямэтраў. Маршрутка ідзе каля 2 гадзін. Паміж краінамі пашпартны кантроль. Замест штампаў у пашпарт прыднястроўскія памежнікі выдаюць іншаземцам талён. Там напісаны час, калі трэба пакінуць краіну.

6: Расейскія сьцягі на вуліцах
(на якім фота Прыднястроўе?)

На фота зьлева — Тыраспаль, на фота справа — Менск.

На верхнім фота — Тыраспаль, на ніжнім фота — Менск

Расейскія сьцягі разьвешаныя па ўсім Прыднястроўі. Пэнсіянэры тут атрымліваюць расейскую пэнсію, а ўлады ня плацяць Расеі за газ. Жыхары непрызнанай краіны глядзяць толькі расейскую тэлевізію і мала што ведаюць пра жыцьцё Малдовы.

7: Новы мікрараён
(на якім фота Прыднястроўе?)

На фота зьлева — Магілёў, на фота справа — Тыраспаль

На верхнім фота — Магілёў, на ніжнім фота — Тыраспаль

Прыднястроўе імкнецца стаць часткай Расеі. На рэфэрэндуме 2006 году 97% выбарнікаў прагаласавалі, каб краіна стала часткай Расеі. У 2014 годзе прыднястроўскія ўлады зьвярнуліся ў Дзяржаўную Думу, каб расейцы распрацавалі закон, паводле якога Прыднястроўе магло б увайсьці ў склад Расеі.

Аднак усе 28 гадоў ад часу абвяшчэньня сваёй незалежнасьці Прыднястроўе застаецца нікім не прызнанай краінай. Яго незалежнасьць прызналі толькі самаабвешчаныя Абхазія, Паўднёвая Асэтыя і Карабах.

8: Тралейбусы на цэнтральнай вуліцы
(на якім фота Прыднястроўе?)

На фота зьлева — Тыраспаль, на фота справа — Менск

На верхнім фота — Тыраспаль, на ніжнім фота — Менск

Прыднястроўе гандлюе зь Беларусьсю. На вуліцах Тыраспаля можна сустрэць беларускія аўтобусы і тралейбусы, а ў менскіх крамах — каньяк «Кvint». Каб экспартаваць свае тавары, прыднястроўскія прадпрыемствы мусяць рэгістраваць фірму-агент у Малдове. За мяжу прыднястроўскія тавары ідуць выключна як малдоўскія.

9: Гандлёвы цэнтар «Мінск» і гатэль «Мінск»
(на якім фота Прыднястроўе?)

На фота зьлева — Менск, на фота справа — Тыраспаль.

На верхнім фота — Менск, на ніжнім фота — Тыраспаль.

Гандлёвы цэнтар «Мінск» месьціцца ў цэнтры Тыраспаля. Але беларусаў у Прыднястроўі амаль няма. Насельніцтва краіны роўна падзеленае на тры нацыянальныя групы: 32% малдаван, 31% расейцаў, 29% украінцаў. За 25 год колькасьць жыхароў Прыднястроўя зьменшылася на траціну. У 1993 годзе тут жылі 712 тысяч чалавек, а сёньня — 475 тысяч. І гэта афіцыйна. Мясцовыя кажуць, што ўлады адмыслова завышаюць статыстыку.

«Сапраўдных лічбаў ніхто ня ведае, — кажа Ігар, мясцовы жыхар. — У Тыраспалі яны кажуць, што жыве 130 тысяч, але дай бог, каб сто наскрэблася. Адны бабкі і дзяды тут застаюцца, бо моладзь уся зьяжджае».

10: Сьвяточныя білборды ў гонар Дня Перамогі
(на якім фота Прыднястроўе?)

На фота зьлева — Тыраспаль, на фота справа — Менск

На верхнім фота — Тыраспаль, на ніжнім фота — Менск

У Прыднястроўі захоўваецца культ Вялікай Айчыннай вайны. Нават узімку на вуліцах Тыраспаля можна сустрэць шмат плякатаў і білбордаў, прысьвечаных героям вайны і перамозе 9 траўня.

мой вынік

прайсьці тэст яшчэ раз

close

мой вынік: /

прайсьці тэст яшчэ раз