Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі суд арыштаваў яшчэ дзевяць украінскіх маракоў


Каля суду ў Сімферопалі
Каля суду ў Сімферопалі

Суд у анэксаваным Расеяй Крыме 28 лістапада арыштаваў яшчэ дзевяць украінскіх маракоў.

Тыя былі на борце караблёў, затрыманых расейскімі памежнікамі ў Керчанска пратоцы. Расейскія ўлады вінавацяць іх у парушэньні дзяржаўнай мяжы Расеі.

Напярэдадні 27 лістапада той самы суд у Сімферопалі ўжо арыштаваў 12 украінцаў тэрмінам на два месяцы.

Усяго расійскімі памежнікамі затрыманыя 24 украінскія вайскоўцы. Паводле розных зьвестак, ад трох да шасьці маракоў былі параненыя пры абстрэле і таране ўкраінскіх караблёў.

25 лістапада тры караблі Вайскова-марскіх сілаў Украіны былі захопленыя ў раёне Керчанскай пратокі з ужываньнем зброі. Фэдэральная служба бясьпекі Расеі сьцьвярджае, што ўкраінскія караблі парушылі расейскую мяжу. Украіна назвала дзеяньні Расеі актам агрэсіі і ўвяла ваеннае становішча. Расея называе канфлікт сплянаванай правакацыяй Украіны.

Што трэба ведаць пра канфлікт Украіны і Расеі ў Азоўскім моры

Расея 25 лістапада заблякавала выхад украінскіх караблёў, якія плылі да Марыюпалю праз Керчанскі праліў, каб трапіць у Азоўскае мора. Тры ўкраінскія караблі і больш за 20 украінскіх маракоў захопленыя расейскімі вайскоўцамі.

  • Раніцай 25 лістапада расейскі сухагруз перагарадзіў Керчанскую пратоку перад трыма ўкраінскімі суднамі, якія ажыцьцяўлялі плянавы пераход з порту Адэсы ў порт Марыюпаль Азоўскага мора. Пазьней расейскі пагранічны карабель пратараніў буксір Вайскова-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны.
  • Расейскія вайсковыя караблі з дапамогай авіяцыі і спэцназу атакавалі і захапілі пашкоджаны ўкраінскі буксір і два малыя браняваныя артылерыйскія катэры. Шэсьць украінскіх маракоў былі параненыя, двое зь іх у цяжкім стане.
  • Паводле Расеі, украінскія караблі спрабавалі прайсьці празь Керчанскую пратоку незаконна. Украіна адкідае гэтае абвінавачваньне, спасылаючыся на міжнародныя і міжурадавыя пагадненьні.
  • Ці праўда, што ўкраінскія караблі парушылі расейскую мяжу ў Азоўскім моры?
  • Ва Ўкраіне абʼявілі ваеннае становішча з 28 лістапада да 27 сьнежня. Узброеныя сілы Ўкраіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасьць.
    Дзе ва Ўкраіне ўвялі ваеннае становішча
    Дзе ва Ўкраіне ўвялі ваеннае становішча
  • Канфлікт у Азоўскім моры паміж Украінай і РФ узьнік пасьля ўвядзеньня ў эксплюатацыю моста ў анэксаваны Крым. Украіна заяўляе, што Расея на падставе праверак затрымлівае дзясяткі суднаў, якія ідуць ва ўкраінскія азоўскія парты. Паводле Масквы, праверкі ўкраінскіх суднаў законныя.
  • Рада Бясьпекі ААН склікала 26 лістапада экстранае паседжаньне ў сувязі з рэзкім абвастрэньнем сытуацыі ў Керчанскім праліве, шэраг эўрапейскіх краінаў асудзілі дзеяньні Расеі ў Азоўскім моры.
  • Суд Сімферопаля на два месяцы арыштаваў 24 украінскіх маракоў, захопленых расейскімі сілавікамі. Украінская пракуратура прызнала іх ваеннапалоннымі.
  • Украіна на час дзеяньня ваеннага становiшча забараніла ўезд у краіну мужчынам –​ грамадзянам Расеі ва ўзросьце ад 16 да 60 гадоў.
  • У верасьні 2019 году адбыўся абмен палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай, падчас якога захопленыя маракі вярнуліся ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG