/
Цэны ў Беларусі і ў іншых краінах, вядома, адрозьніваюцца. Але часам гэтае адрозьненьне здаецца зусім дзіўным. Ну хто б мог падумаць, што ў ЗША, дзе нашмат вышэйшыя даходы, набыць курыцу ў краме таньней, чым у Беларусі. Прапануем праверыць, наколькі добра вы разьбіраецеся ў цэнах, і адказаць на 10 простых пытаньняў.
Пад Менскам у Ратамцы дом з добрым рамонтам на тры пакоі прадаюць за 249 тысяч долараў. На гішпанскай Коста-Бланцы (узьбярэжжа Міжземнага мора) дом будзе каштаваць таньней — 109 тысяч эўра.
У беларускім санаторыі «Нарачанскі бераг» нумар на аднаго на 12 сутак будзе каштаваць ад 400 да 800 рублёў. Ва Ўкраіне санаторны адпачынак у 1,5-2 разы даражэйшы.
Ня дзіва, што ў Партугаліі, якая на беразе акіяна, крэвэткі таньнейшыя, чым у Беларусі, дзе ні мора, ні акіяна няма. Але гэта не перашкаджае беларусам прадаваць крэвэткі, напрыклад у Расею.
У менскім «Эўраопце» перцы амаль на рубель даражэйшыя, чым у Лёнданскім гіпэрмаркеце. А здавалася б, дарагая краіна.
Паводле дасьледаваньня брытанскай кампаніі BDRC Continental, у Іране інтэрнэт каштуе 5,4 даляра за месяц. У Беларусі цэны вышэйшыя.
У Рызе такі сырок можна набыць за 19 эўрацэнтаў (0,45 рубля). У Менску — ад 0,60 рубля.
Квіткі ў Купалаўскім тэатры каштуюць ад 6 рублёў. У Рызе квіткі на спэктаклі каштуюць ад 5-7 эўра.
У Менску ўсе грамадзкія прыбіральні платныя, нават на вакзале. У Партугаліі ва ўсіх грамадзкіх месцах прыбіральні бясплатныя.
Круіз па рацэ Прыпяць з Мазыра ў Берасьце на цеплаходзе «Белая Русь» каштуе ад 350 эўра. Круіз на 5 дзён па маршруце Талін — Хэльсынкі — Стакгольм можна знайсьці менш чым за 200 эўра.