Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лясныя пажары ў Каліфорніі: згарэў цэлы горад 


У Каліфорніі бушуюць лясныя пажары. Агонь, які разгарэўся на поўначы штату, распаўсюдзіўся на 8 тысяч гектараў і практычна цалкам зьнішчыў горад Парадайз. Плошча пажараў, якія разгарэліся непадалёк ад Лос-Анджэлесу, складае каля 7 тысяч гектараў. Полымя хутка распаўсюджваецца з-за моцнага ветру і засушлівага надвор'я.

​На поўначы Каліфорніі выгарэла значная частка гораду Парадайз, разьмешчанага за 150 кіламэтраў на поўнач ад сталіцы штату – Сакрамэнта. Яго насельніцтва (каля 27 тысяч чалавек) было эвакуяванае.

Улады штату паведамляюць, што ў выніку пажараў ёсьць загінулыя, аднак іх колькасьць пакуль не называецца.

Як паведамілі ўлады Каліфорніі, сваё жытло былі вымушаныя пакінуць больш як 150 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG