Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі


Што зьмяніў рэфэрэндум 1996 году?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:20 0:00

Што зьмяніў рэфэрэндум 1996 году?

Падзеі 24 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 лістапада 1996 году адбыўся рэфэрэндум, ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам дзеля ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю. На рэфэрэндуме таксама падымаліся пытаньні аб прыватнай уласнасьці на зямлю і пра перанос Дня Незалежнасьці на 3 ліпеня.

Таксама ў гэты дзень

1729 — у Пінску ордэн езуітаў заснаваў друкарню.

1793 — падчас Вялікай францускай рэвалюцыі «Марсэльеза» была выбраная гімнам Францыі.

1859 — выйшла ў сьвет кніга Чарльза Дарвіна «Аб паходжаньні відаў» з выкладаньнем тэорыі эвалюцыі жывёльнага сьвету

«Дарвін ператвараецца ў малпу», брытанская карыкатура на тэорыю дарвінізму 1870-я гады
«Дарвін ператвараецца ў малпу», брытанская карыкатура на тэорыю дарвінізму 1870-я гады

1934 — прэзыдэнту Турэччыны Мустафу Кемаль-пашу быў нададзены ганаровы тытул «Атацюрк» («бацька туркаў»).

1963 — у будынку паліцыі Даласу быў забіты Лі Гарві Освальд, меркаваны забойца Джона Кенэдзі.

1997 — уладамі была закрытая газэта «Свабода». Першы нумар яе выйшаў 25 сакавіка 1990 году, у гадавіну ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Рэдакцыя выданьня стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазыцыях, крытычна ставілася да асобы Аляксандра Лукашэнкі і яго паплечнікаў.

2011 — быў вынесены прысуд Алесю Бяляцкаму, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна». Бяляцкі атрымаў 4,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні прыбыткаў з-за мяжы. Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і тлумачыў суду, што атрыманыя грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Асуджанага вызвалілі ў чэрвені 2014 году.

Алесь Бяляцкі ў судовай залі, лістапад 2011 году
Алесь Бяляцкі ў судовай залі, лістапад 2011 году

У гэты дзень нарадзіліся

1714 — Тамаш Жаброўскі, беларускі архітэктар.

1916 — Георгі Бенядыктаў, заслужаны архітэктар БССР. Асноўныя працы Бенядзіктава ў Менску: будынак Белдзяржфілярмоніі, Палац культуры Мінскага трактарнага заводу, стары будынак музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Стары будынак музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, архітэктар Георгі Бенядзіктаў
Стары будынак музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, архітэктар Георгі Бенядзіктаў

1943 — Віктар Сідзяк, беларускі фэхтавальшчык, чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Мэхіка і Мюнхэне, пяціразовы чэмпіён сьвету.

У памяці

1943 – загінуў Мікалай Азбукін, беларускі географ і дзяяч беларускага нацыянальнага руху. У сваёй кнізе «Геаграфія Эўропы» Азбукін трактаваў Беларусь як «самадастатковую краіну».

Перасьледаваўся НКВД у справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Імаверна быў расстраляны нібыта за спробу перайсьці мяжу на поўдні СССР.

1991 — памёр Фрэдзі Мэрк’юры, брытанскі сьпявак, саліст гурту Queen. За дзень да сьмерці музыка пацьвердзіў чуткі пра сваё захворваньне на СНІД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG