/
Праверце, наколькі ўважліва вы сачылі за публікацыямі Радыё Свабода
Спыніць эўхарыстычныя сувязі з Канстантынопальскім патрыярхатам
Таксама РПЦ назвала сьпіс месцаў, за малітвы ў якіх цяпер могуць нават адлучыць ад царквы.
«Раскол» тычыцца і беларускіх вернікаў РПЦ. Але, як тлумачыла Свабодзе тэоляг Натальля Васілевіч, кожны вернік сам можа вырашыць, як ставіцца да рашэньня РПЦ.
13 кастрычніка ля сабора Сьвятога Духа патрыярха Кірыла сустракалі хлебам з сольлю, але ён прайшоў міма. Звычайныя вернікі глядзелі набажэнства на экране.
Гэта скрытыкаваў у сваім фэйсбуку сьвятар менскага прыходу Аляксандар Шрамко
На гэтым тыдні Курапатах пачаліся падрыхтоўчыя працы для ўсталяваньня дзяржаўнага помніку ва ўрочышчы.
Старшага лейтэнанта Паўла Сукавенку асудзілі на 6 гадоў турмы, прапаршчыка Артура Вірбала — на 4 гады турмы
На прэм'еру опэры «Салямэя», якая адбылася 18–20 кастрычніка, прадалі ўсе квіткі.
У верасьні прэм’еру «Салямэі» перанесьлі больш як на месяц з прычыны ліста праваслаўных вернікаў. Беларуская праваслаўная царква не падтрымала выказаную вернікамі пазыцыю.
На гэтай тыдні адбыліся прэзэнтацыі кнігі «Дзевяноста трэці» Сяргея Навумчыка.
«Дзевяноста трэці» — пятая кніга хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя.
Лукашэнка прапанаваў летам адпраўляць студэнтаў у войска некалькі разоў, каб пасьля першага курсу яны атрымалі пачатковую вайсковую падрыхтоўку, пасьля другога — вайсковую спэцыяльнасьць.
«Мужык павінен умець размаўляць са зброяй», — заявіў Лукашэнка.
На пачатку кастрычніка Лукашэнка заявіў, што адтэрміноўкі ад войска даюцца 80% прызыўнікоў. Цягам паўгодзьдзя-году ўлады будуць займацца зьмяншэньнем гэтай лічбы.
Прэзыдэнт Расеі паспрабаваў растлумачыць, чаму ў расейскай канцэпцыі пра ядзерную зброю няма прэвэнтыўнага ўдару.
Адказ Пуціна ў зале сустрэлі сьмехам і пляскамі ў ладкі.
Жыхары Багушэўску на Віцебшчыне 18 кастрычніка выйшлі пратэставаць супраць закрыцьця лякарні. Улады паабяцалі пратэстоўцам дадатковы аўтобус у Сянно, дзе ёсьць паліклініка.
А жыхары Валосавічаў на Гомельшчыне 9 кастрычніка ня выйшлі на працу ў абарону кіраўніка сельскай гаспадаркі, якога ўлады хацелі звольніць. Страйк скончыўся ўвечары таго ж дня, бо ўлады паабяцалі, што кіраўнік застанецца на пасадзе. Ён ўзначальвае гаспадарку ўжо 19 гадоў.
19 кастрычніка 1988 году ў памяшканьні тагачаснага Дому кіно (касьцёл Сьв. Сымона і Алены) быў утвораны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.
АДНЫ СЬВЯТКУЮЦЬ 30-ГОДЗЬДЗЕ БНФ, ДРУГІЯ — 100-ГОДЗЬДЗЕ КАМСАМОЛУ