Насамрэч
Ужо ў бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі зімы ня будзе ў Берасьці і на паўднёвым захадзе Беларусі — там цэлы год будзе ў сярэднім вышэй за нуль. У 2041–2060 гадах клімат Беларусі будзе як цяпер у Прыкарпацьці і на поўдні Расеі. Такія зьвесткі прыводзяцца ў справаздачы Міністэрства прыроды Беларусі «Агракліматычнае занаваньне тэрыторыі Беларусі з улікам зьменаў клімату». Навукоўцы прыйшлі да высноваў, што ў 2041–2060 гадах пры «сярэднім» сцэнары стане цяплей на 1,6°С летам і на 2,4°С зімой. У гэты час на большай частцы Берасьцейшчыны і Гомельшчыны (пры «жорсткім» сцэнары — хоць на Віцебшчыне) можна будзе вырошчваць у значных аб’ёмах вінаград, кавуны, дыні і розную новую для краіны садавіну.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі