Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Мусульмане 120% будуць галасаваць за мяне»


Аляксандар Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў на перамовах у Ташкенце
Аляксандар Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў на перамовах у Ташкенце

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас візыту ва Ўзбэкістан выступіў перад журналістамі ў Ташкенце, паведамляе gazeta.uz. Пра што ён казаў?

Пра дыктатуру ў «добрым сэнсе слова»

«У нас жа дыктатура — і ва Ўзбэкістане, і ў Беларусі, у добрым сэнсе слова. Ніхто нікога ні за што не саджае, да сьценкі ня ставіць. Але калі ты заслужыў, ты сваё атрымаеш».

Пра прэзыдэнта Ўзбэкістану

«Я яму сказаў, мы глядзім на цябе празь вялікае павелічальнае шкло і радуемся. Вы проста малайцы. Вы за два гады зрабілі тое, што не было зроблена за чвэрць стагодзьдзя. І вы сьмела пайшлі на гэта — адкрыліся для сьвету. Не спыняйцеся!.. Мы — пакаленьне, якое „яшчэ не старое, але ўжо адыходзіць“».

Пра галасаваньне мусульман за Лукашэнку

«І калі ў нас будуць выбары, мусульмане 120% будуць галасаваць за мяне».

Пра таваразварот

«Я вельмі рады, што прэзыдэнт усё старанна палічыў, мяне парадаваў, думаю, 500 млн даляраў таваразварот да канца 2018 году. Ён сёньня паставіў яшчэ большую плянку — 1 млрд даляраў — яшчэ большая радасьць для беларусаў».

Зрабіць тое, што трэба Ўзбэкістану

«Калі трэба ўзбэкам тут збожжаўборачны камбайн, зрабіце той, які ім патрэбны. Калі патрэбен абаротны плуг, менавіта той, які патрэбен ва Ўзбэкістане, а не ў Беларусі, Украіне ці Расеі, зрабіце яго».

Пра тэхналёгіі для Ўзбэкістану

«Калі сёньня ўжо прыйшоў час... падзяліцца гэтымі тэхналёгіямі з узбэкамі, мы гатовыя гэта зрабіць... Мы фактычна аб’яднаем патэнцыялы нашых краін, без усялякіх палітычных саюзаў і іншых. Мы як адзінае цэлае будзем».

Пра мэмарандумы

«Мой сябар Шаўкат Мірзіёеў ня любіць мэмарандумаў, а я іх наогул ненавіджу»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG