Рэдакцыю газэты «Советская Белоруссия» перайменавалі ў «Выдавецкі дом „Беларусь Сегодня“». Распараджэньне аб гэтым падпісала кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава, паведамляе БелТА.
Раней газэту «СБ. Беларусь сегодня» афіцыйна выдавала «Рэдакцыя газэты „Советская Белоруссия“».
Паводле кіраўніка выдавецкага дому Дзьмітрыя Жука, рэдакцыйная палітыка выданьня ня зьменіцца.
У структуру выдавецкага дому «Беларусь сегодня» ўваходзяць:
- газэты «СБ. Беларусь сегодня», «Рэспубліка», «Народная газета», «Сельская газета», «Знамя юности»;
- «Альфа-радыё»;
- інтэрнэт-партал www.sb.by;
- праекты «Союз» і «Союзное вече».