Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саша і Сірожа віншуюць Лукашэнку: «Ён стабільнасьці саздацель! Хэпібёздэй, прэдседацель!» 


Як сьцьвярджаецца на афіцыйным сайце беларускага прэзыдэнта, 31 жніўня Аляксандар Лукашэнка адзначае 64-ты дзень нараджэньня. 24 зь іх ён кіруе Беларусьсю.

Такая ж дата — 31 жніўня — пазначана ў пашпарце малодшага сына Мікалая, якому сёньня споўнілася 14 гадоў.

Адметна, што да 2010 году беларускі лідэр прымаў віншаваньні на дзень раней, 30 жніўня. Што, у сваю чаргу, было ўказана ва ўсіх дакумэнтах і даведніках.

Аднак у нейкі момант Аляксандар Лукашэнка патлумачыў, што калі маму забіралі ў радзільню, было 30 жніўня 1954 году, а фактычна ён зьявіўся на сьвет у ноч на 31-га. Цяпер старэйшы і малодшы Лукашэнкі адзначаюць дні нараджэньня ў адзін дзень.

«Голас народу» — вясковыя калдыры Саша і Сірожа мастака Аляксея Хацкевіча — далучаюцца да віншаваньняў вэтэрану ад улады.

А што хацелі б пажадаць Лукашэнку вы?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG