Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве загінулі кантрабандысты зь Беларусі. — Delfi.lt


У аўторак увечары ў Сьвянцянскім раёне Літвы, побач зь вёскай Кукішкі, з дарогі зьехаў і перакуліўся легкавік. Паводле інфармацыі парталу Delfi.lt, у салёне знаходзіліся грамадзяне Беларусі. Пасольства ў Вільні ўжо займаецца гэтай справай.

Як распавялі супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы, яны ў бінокль назіралі за дарогай. За 0,5-1 км ад іх спыніўся, разьвярнуўся вельмі хутка памчаўся аўтамабіль. Памежнікі паехалі за гэтым аўтамабілем. Калі яны яго дагналі, Audi ужо знаходзіўся ў кювэце.

Аднаго пацярпелага ратавальнікі дасталі з машыны і перадалі лекарам, другі чалавек быў мёртвы. Неўзабаве паліцыя ўдакладніла, што памерла і першая асоба.

Паводле паліцыянтаў, з Audi ішоў дым, аднак машына не загарэлася. Высьвятляюцца абставіны здарэньня.

Паліцыянты выявілі ў аўтамабілі некалькі скрыняў кантрабандных цыгарэт. Аўтамабіль Audi быў зь літоўскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, аднак абодва загінулых — ня грамадзяне Літвы. Паводле неафіцыйных дадзеных, абодва яны — грамадзяне Беларусі.

У пасольстве Беларусі ў Вільні Свабодзе паведамілі, што дыпляматы знаходзяцца ў кантакце з праваахоўнікамі, але дакладная інфармацыя будзе паведамлена пазьней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG