Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраілевіч не прыйшоў на суд супраць газэты «Новы час», які сам ініцыяваў


Прадпрымальнік Аркадзь Ізраілевіч
Прадпрымальнік Аркадзь Ізраілевіч

Пачалося папярэдняе судовае паседжаньне паводле пазову бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча да газэты «Новы час». Сам пазоўнік у суд Савецкага раёну Менску не прыйшоў, ягоныя інтарэсы прадстаўляе адвакатка Алена Калазаева.

Ад «Новага часу» прысутнічаюць рэдактарка Аксана Колб, журналіст Дзяніс Івашын ды іхныя абаронцы. Усе абвінавачаньні на свой адрас яны адкідаюць.

Суд пастанавіў праводзіць папярэдняе паседжаньне ў адсутнасьць Ізраілевіча, а надалей вырашыць пытаньне наконт ягонага ўдзелу ў працэсе. Прычыны, зь якіх бізнэсовец устрымаўся ад прыходу ў суд, названыя не былі.

Прадстаўнікі выданьня і Івашына былі ня супраць сёньняшняй няяўкі Ізраілевіча, але настойваюць на далейшай асабістай прысутнасьці пазоўніка.

Пазоў аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч падаў на пачатку жніўня. Ён патрабуе ад незалежнага выданьня 40 тысяч рублёў за «маральную шкоду». Яшчэ 1 тысячу рублёў ён хоча атрымаць ад журналіста Дзяніса Івашына, аўтара расьсьледаваньня пра незаконную забудову ў Курапатах.

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Як лічыць Ізраілевіч, з газэтных артыкулаў вынікае, што ягонае ТАА «ІВ» зьяўляецца бэнэфіцыярам будаўніцтва побач зь месцам сталінскіх расстрэлаў у Курапатах рэстарацыі «Поедем поедим», супраць дзейнасьці якой пратэстуюць грамадзкія актывісты.

Ён сьцьвярджае, што ня мае ніякага юрыдычнага дачыненьня да забаўляльнай установы, і патрабуе апублікаваць зьняпраўджаньне — інфармацыю пра сваю недатычнасьць да рэалізацыі камэрцыйнага праекту, а таксама дамагаецца матэрыяльнай кампэнсацыі за «эмацыйныя перажываньні і пагаршэньне фізычнага стану».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG