Амбасадарам Расеі ў Беларусі прызначаны Міхаіл Бабіч — чыноўнік, якому два гады таму Ўкраіна адмовілася даць агрэман на прызначэньне ў Кіеў.
Інфармацыя пра кандыдатуру 49-гадовага Міхаіла Бабіча, які меўся замяніць на пасадзе кіраўніка расейскай дыпляматычнай місіі 78-гадовага Аляксандра Сурыкава, хадзіла больш за месяц. Але толькі пасьля таго, як 22 жніўня Аляксандар Лукашэнка наведаўся ў Сочы да свайго калегі Ўладзімера Пуціна, рашэньне было прынятае.
Цяпер экспэрты задаюцца пытаньнем: чым выклікана жаданьне Крамля паслаць у Менск дасьведчанага сілавіка, які кантраляваў палітычныя працэсы ў Чачні і браў удзел у рашэньні аб анэксіі Крыму?
На Свабодзе сваю вэрсію ў выкананьні мастака Аляксея Хацкевіча выказваюць народныя героі Саша і Сірожа.