Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Аўстрыі: я запрасіла Пуціна на вясельле «спантанна»


Міністарка замежных справаў Аўстрыі Карын Кнайсль упершыню распавяла падрабязнасьці таго, як яна запрасіла на сваё вясельле Ўладзімера Пуціна.

У інтэрвію аўстрыйскай радыёстанцыі ў суботу Кнайсль заявіла, што ў пачатку чэрвеня запрасіла на сваё вясельле міністраў аўстрыйскага ўрада і прэзыдэнта Аўстрыі, паколькі так належыць па пратаколе. Увечары таго ж дня — 5 чэрвеня — яна сустрэлася з Уладзімірам Пуціным, які як раз прыехаў у Вену зь візытам.

У ходзе гутаркі яна, па яе словах, «зусім спантанна» запрасіла і расейскага прэзыдэнта на сваё вясельле. Кнайсль патлумачыла, што ёю рухалі жаданьне «прадставіць Пуціну яе жаніха» (фінансіста Вольфганга Майлінгера). Кнайсль сказала, што зусім не чакала, што Пуцін прыме яе запрашэньне, аднак 19 ліпеня ёй паведамілі, што расейскі прэзыдэнт прыедзе на вясельле.

Уладзімер Пуцін наведаў вясельле кіраўніка МЗС Аўстрыі 18 жніўня. На імпрэзе ён прабыў каля гадзіны, а затым адправіўся ў Нямеччыну на перамовы з канцлерам Ангелай Мэркэль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG