Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкір, кіраўнік футбольнай фэдэрацыі, шматдзетны бацька. Хто такі Сяргей Румас


Сяргей Румас, архіўнае фота.
Сяргей Румас, архіўнае фота.

18 жніўня ён узначаліў беларускі ўрад, замяніўшы на гэтай пасадзе Андрэя Кабякова.

Аб прызначэньні Сяргея Румаса на пасаду кіраўніка ўрада стала вядома ў суботу 18 жніўня. Разам з Румасам ва ўрад прыйшоў цэлы шэраг новых людзей. У яго будуць новыя намесьнікі, таксама Лукашэнка прызначыў некалькі новых міністраў. Свабода сабрала асноўныя факты пра новага кіраўніка беларускага ўраду.

Сяргей Румас нарадзіўся 1 сьнежня 1969 году ў Гомелі. Вучыўся ў Расеі, у 1990 годзе скончыў Яраслаўскае вышэйшае ваеннае фінансавае вучылішча з чырвоным дыплёмам, пасьля чаго вярнуўся ў Беларусь. У 1995 годзе атрымаў дыплём Акадэміі кіраваньня пры Кабінэце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Кандыдат эканамічных навук.

Пасьля завяршэньня вучобы Сяргей Румас працаваў у банкаўскім сэктары. У 1992-1994 гадах ён узначальваў улікова-апэрацыйны, крэдытны і эканамічны аддзелы спэцыялізаванага ўпраўленьня Нацыянальнага банка. Затым некаторы час працаваў у камэрцыйных банках. У 1995 годзе Румас стаў дырэктарам філіяла «Беларусбанку», у якім за дзесяць гадоў зрабіў кар’еру і стаў першым намесьнікам старшыні праўленьня. У 2005 — 2010 гадах займаў пасаду старшыні праўленьня «Белаграпрамбанку».

У 2010-2012 Сяргей Румас быў намесьнікам прэм’ер-міністра, 31 ліпеня 2012 прызначаны старшынёй праўленьня адкрытага акцыянэрнага таварыства «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь».

Акрамя гэтага з красавіка 2010 года Сяргей Румас узначальвае асацыяцыю «Беларуская фэдэрацыя футбола», жанаты, мае чацьвярых сыноў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG