Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў віцэ-прэм’ера Васіля Жарко за недапрацоўкі ў разьвіцьці сфэры аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.
«Чаму не прыйшлі да мяне, не сказалі? Чаму ў вас карупцыянэр на карупцыянэры сядзіць і карупцыянэрам паганяе, а тут вы не пасьпелі? У Гомлі вы не пасьпелі, тут вы не пасьпелі», — сказаў Лукашэнка, зьвяртаючыся да Васіля Жарко.
Лукашэнка запатрабаваў унесьці прапановы па замене «ўсяго кіраўніцтва ўраду»
«Вы мне будзеце распавядаць пра гераізм? Прэзыдэнт паставіў публічна перад народам жалезабэтонна задачу. Вырашыць — і кропка. А вы заняліся сабатажам», — сказаў Лукашэнка.
Віцэ-прэм’ер Беларусі Васіль Жарко, які 10 гадоў (2006–2016) займаў пасаду міністра аховы здароўя Беларусі, трапіў у лік тых, каго выклікалі на допыт у праваахоўныя органы ў межах «справы мэдыкаў» — самым маштабным у гісторыі Беларусі карупцыйным скандале ў мэдычнай галіне. Паводле КДБ, у справе аб злоўжываньнях чыноўнікаў ужо больш за 60 фігурантаў, 37 зь іх затрыманыя.
Хто ўжо затрыманы ў «справе мэдыкаў». Сьпіс абнаўляецца. ВІДЭА
«Калі б ведаў, то меры былі б прынятыя ўжо тады», — пракамэнтаваў скандал сам Васіль Жарко.
Пэнсіянэр, які ініцыяваў «справу мэдыкаў»: «Я думаў, ведамства Жарко — непатапляльны авіяносец»
Затрыманьні мэдыкаў. Што важна ведаць
Што здарылася: Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі раскрыў карупцыйную схему ў сфэры закупаў мэдтэхнікі.
- 11 чэрвеня стала вядома пра затрыманьне дырэктара Цэнтру экспэртыз аховы здароўя Аляксандра Сталярова, а таксама ягонага намесьніка (за стварэньне для «сваіх пастаўшчыкоў» прывабных умоў паставак імпартнага мэдычнага абсталяваньня ў дзяржаўныя шпіталі і паліклінікі).
- 18 чэрвеня «Ежедневник» паведаміў пра «масавыя затрыманьні ў структурах Мінздароўя» — больш за 10 чалавек — у межах апэрацыі аб пастаўках у беларускія мэдычныя ўстановы абсталяваньня па завышаных цэнах, паводле відавочна ашуканскіх схемаў.
- Сярод затрыманых аказаўся кіраўнік мэдычнай службы Міністэрства абароны Аляксей Яськоў.
- 19 чэрвеня МУС паведаміла пра затрыманьне галоўнага патолягаанатама Мінздароўя, кіраўніка гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага цэнтру Аркадзя Пучкова (за хабар цягам 10 год на суму каля 200 тысяч даляраў).
- 25 чэрвеня СМІ паведамілі пра затрыманьне на мінулым тыдні галоўнага ўрача Менскай абласной лякарні Андрэя Каралько (нібыта за «перавышэньне службовых паўнамоцтваў») і начальніка ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскага аблвыканкаму Андрэя Стрыжака.
- 21 ліпеня быў звольнены намесьнік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі, які знаходзіцца пад арыштам у «справе мэдыкаў».
- 2 жніўня пачаўся першы суд па «справе мэдыкаў».
- Паводле намесьніка генпракурора Беларусі Аляксея Стука, сфэра аховы здароўя лідзіруе па колькасьці карупцыйных злачынцаў: 114 за пяць месяцаў 2018 году.