Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка запатрабаваў замены «ўсяго кіраўніцтва ўраду»


Лукашэнка падчас нарады аб ходзе выканананьня даручэньняў па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну
Лукашэнка падчас нарады аб ходзе выканананьня даручэньняў па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб ходзе выканананьня даручэньняў па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну запатрабаваў на гэтым тыдні ўнесьці яму прапановы па замене кіраўніцтва ўраду, паведамляе БелТА.

Па словах кіраўніка дзяржавы, адзіная прычына невыкананьня ягоных даручэньняў палягае ў «пафігічным стаўленьні ўраду да даручэньняў прэзыдэнта».

«Таму на гэтым тыдні ўнесьці прапановы па замене ўсяго кіраўніцтва ўраду, усіх вярхоў з рэзэрву кадраў, які мною сфармаваны, — запатрабаваў Лукашэнка. — Хопіць глядзець ім у рот, і яны будуць нам расказваць, як ім складана, як ім цяжка!»

Аляксандар Лукашэнка даручыў унесьці прапановы па міністрах прамысловасьці і будаўніцтва.

«Ён сядзеў, ня мог адрамантаваць дах — выканаць даручэньне прэзыдэнта. Хто меў права адмяняць мае рашэньні? А чаму ня выканалі, чаму не зрабілі, як я сказаў? Чаму будтрэст куляецца? — запытаў кіраўнік дзяржавы. — Строгая вымова Шарстнёву (старшыня Віцебскага аблвыканкаму. — РС) за абуральнае стаўленьне да даручанай справы. Ваўка, Чорнага (міністры архітэктуры і будаўніцтва. — РС) неадкладна адправіць у адстаўку. Дзьвігалёву і Засю (старшыня Дзяржкамваенпраму і дзяржсакратар Савету бясьпекі. — РС) — поўную службовую неадпаведнасьць. Не паправяць да восені справу, не даложаць мне па кожным прадпрыемстве, пойдуць туды ж».

Учора ​Лукашэнка скрытыкаваў працу органаў улады і кіраўніцтва Аршанскага інструмэнтальнага заводу. Міністру прамысловасьці Ваўку ён прыгразіў накіраваньнем на працу на праблемнае прадпрыемства ў Воршу.

Двойка зь мінусам, або Сацыяльная мадэль імя Лукашэнкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG