Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Расейцы паводзяць сябе па-барбарску ў адносінах да нас»


Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Гомель, 10 жніўня 2018
Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Гомель, 10 жніўня 2018

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка папракае Расею ў нядобрасумленнай канкурэнцыі і невыкананьні абавязаньняў у рамках Эўразійскага эканамічнага саюзу. Пра гэта ён заявіў сёньня, наведваючы ААТ «Гомсельмаш», піша БЕЛТА.

«Я хачу захаваць „Гомсельмаш“. У нас цяпер цяжкі пэрыяд — расейцы паводзяць сябе па-барбарску ў адносінах да нас, публічна пра гэта кажу. Яны ад нас патрабуюць чагосьці, як быццам мы васалы ў іх, а ў рамках ЭАЭС, куды яны нас запрасілі, яны выконваць свае абавязаньні не жадаюць. Вось яны і ствараюць неканкурэнтную сытуацыю», — заявіў ён.

Лукашэнка адзначыў, што ў Расеі папракаюць амэрыканцаў і Захад у стварэньні «неканкурэнтнай перавагі».

«А самі ж яны для нас такія ж неканкурэнтныя ствараюць умовы. Гэта яшчэ тэма нашай размовы з прэзыдэнтам Расеі. Але мы павінны працаваць у тых умовах, у якіх сёньня існуем», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Раней Reuters паведаміў, што Расея прыпыніла выдачу крэдытаў Беларусі і мае намер абмежаваць Менску бяспошлінныя пастаўкі нафтапрадуктаў і звадкаванага газу з чацьвёртага кварталу 2018 году, спасылаючыся на страты свайго бюджэту.

Масква мае намер адмовіць Менску ў чарговых крэдытных траншах Эўразійскага фонду, які кантралюе Расея, а таксама ня дасьць дзяржаўнага крэдыту на 2019 год.

Расея хоча абмежаваць пастаўкі паліва ў Беларусь і прыпыніла крэдыты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG