Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 28 ліпеня паразмаўляў па тэлефоне з прэм’ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам. Размова адбывалася зь ініцыятывы армянскага боку, піша прэс-служба Лукашэнкі.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі:
- разьвіцьці гандлёва-эканамічных адносінаў і рост таваразвароту;
- неабходнасьць рэалізаваць незадзейнічаны патэнцыял супрацы краін;
- разьвіцьцё Эўразійскага эканамічнага саюзу;
- абвінавачваньні армянскага боку супраць генэральнага сакратара АДКБ Юрыя Хачатурава.
Хто такі Юрый Хачатураў?
Юрыя Хачатурава абвінавачваюць у зьвяржэньні канстытуцыйнага ладу, крымінальную справу завялі сёлета ў ліпені. Па ёй абвінавачваюцца былы прэзыдэнт Армэніі Роберт Качар'ян і экс-міністар абароны Мікаэл Аруцюнян.
Пасьля выбараў прэзыдэнта ў 2008 годзе, у якіх перамог Серж Саргсьян, прыхільнікі яго суперніка Левона Тер-Петрасяна выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем пераглядзець вынікі. Хачатураў у той час узначальваў ерэванскі гарнізон войску. Качаран увёў у Армэніі надзвычайнае становішча, і дэманстрацыі разагналі. У сутыкненьнях загінулі 8 пратэстоўцаў і 2 паліцыянты. 27 ліпеня суд на арыштаваў Качар'яна на 2 месяцы.
Адным з арганізатараў мітынгаў 2008 году быў Нікол Пашыньян, якому ў 2010 годзе прысудзілі 7 гадоў турмы за арганізацыю беспарадкаў. У 2011 годзе Пашыньян выйшаў на волю па амністыі.
Лукашэнка сустракаўся з Пашыньянам 14 траўня ў Сочы на паседжаньні Вышэйшага Эўразійскага савету. Тады кіраўнік Беларусі павіншаваў Пашыняна з выбраньнем на пасаду прэм’ер-міністра (у дзень, калі гэта адбылося, ён не віншаваў Пашыняна, але ў той жа час віншаваў з прызначэньнем на аналягічную пасаду Дзьмітрыя Мядзьведзева) і заявіў, што Армэнія можа «разьлічваць на Беларусь, як і раней».
28 траўня Лукашэнка не павіншаваў Пашыньяна з Днём Рэспублікі. Віншаваньне Азэрбайджану, які адзначае абвяшчэньне незалежнасьці ў той жа дзень на сайце прэс-службы кіраўніка Беларусі зьявілася.
Раней Лукашэнка пужаў чыноўнікаў і дэпутатаў армянскімі пратэстамі: маўляў, «па адным нас пераб’юць». Ён не віншаваў Пашыньяна з выбраньнем прэм’ерам, хоць віншаваў з тым самым Дзьмітрыя Мядзьведзева, таксама не віншаваў Пашыняна з Днём Перамогі. Тым часам Пашынян казаў, што турбуецца збліжэньнем Беларусі і Азэрбайджану.