Сьледчы камітэт падазрае дырэктара ААТ «Берасьцейскі электралямпавы завод» у нясплаце мытных плацяжоў. Яму пагражае да шасьці гадоў турмы.
На дырэктара прадпрыемства завялі крымінальную справу паводле арт. 231 «Ухіленьне ад сплаты мытных плацяжоў», частка артыкулу не ўдакладняецца. Таксама вядома, што разам зь ім затрымалі і іншых асоб.
Імя падазраванага Сьледчы камітэт не называе. Паводле сайту арганізацыі, завод узначальвае Ігар Каледа. Спраўдзіць, ці сапраўды на Каледу завялі крымінальную спраўдзіць, апэратыўна не атрымалася.
Абставіны злачынства высьвятляюцца.