Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне міліцыя затрымала блогера Андрэя Павука, які супрацоўнічае зь «Белсатам»


Блогер Андрэй Павук
Блогер Андрэй Павук

Блогера Андрэя Павука з пасёлку Акцябрскі на Гомельшчыне затрымалі і вінавацяць у супрацы з тэлеканалам «Белсат». Сам ён лічыць, што сапраўднай прычынай — анансаваны стрым з выязнога паседжаньня з удзелам мясцовых і сталічных чыноўнікаў.

«Мяне выклікалі праз смс-паведамленьне ў аддзяленьне міліцыі на 9.15 раніцы, — расказаў Свабодзе Андрэй Павук. — На ўваходзе я адразу папярэдзіў, што тэлефон і асабістыя рэчы здаваць ня буду. Міліцыянты сказалі, што так нельга — маўляў, ня пусьцім. Ну і ня трэба, тады я дамоў. Пракансультаваўся зь юрыстам, той пацьвердзіў: калі не затрыманы, можаш сыходзіць. У выніку параіліся і абвясьцілі, што я затрыманы».

Паводле Павука, адміністрацыйная справа на яго заведзеная за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат» — у панядзелак адбыўся ператрус у гарадзенскіх фрылансэраў тэлеканалу. Павук ад тлумачэньняў адмовіўся.

«На самой справе гэта прычына другасная, — перакананы суразмоўца. — справа ў тым, што на сёньня ў адной зь вёсак раёну прызначанае выязное паседжаньне вэртыкалі. На ім будзе прысутнічаць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Яўген Адаменка, старшыня райвыканкаму ды іншыя чыноўнікі. Тры дні таму я анансаваў адтуль стрым. Мяркую, мяне затрымаюць роўна настолькі, каб я фізычна ня мог гэта зрабіць».

У гэты час тэлефонная размова з Андрэем Павуком абарвалася — інспэктар Віктар Карпянок прыступіў да складаньня пратаколу аб затрыманьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG