Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчына, які ўзяў у закладніцы дачку, «ліквідаваны». ФОТА

абноўлена

«Алмаз» вызваліў закладніцу ў аддзяленьні банку ў Заслаўі. Нападнік «ліквідаваны», піша БелТА са спасылкай на кіраўніка МУС Ігара Шуневіча.

Удзень 18 ліпеня 46-гадовы Сяргей К. узяў у закладніцы дзяўчыну 1995 году нараджэньня, паведаміў карэспандэнт Свабоды зь месца здарэньня. Пазьней Сьледчы камітэт паведаміў, што закладніцай была дачка нападніка.

Заведзена крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 291 КК «Захоп закладніка».

Апэрацыю па вызваленьні ўзначаліў міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч, паведамілі ў МУС.

«У аддзяленьні Белінвэстбанку ў горадзе Заслаўе злачынца, узброены нажом, захапіў у закладнікі дзяўчыну. Цягам больш як дзьвюх гадзінаў мы вялі зь ім перамовы. Ён паводзіў сябе неадэкватна, адмаўляўся скласьці зброю і адпусьціць закладніка, пагражаў», — цытуе Шуневіча БелТА.

​Паводле Шуневіча, захопнікам быў двойчы судзімы за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы жыхар Заслаўя.

У выніку спэцапэрацыі закладніца не пацярпела. Паводле папярэдніх зьвестак, яна цяжарная, сказаў Шуневіч.

Дзьве вэрсіі прычынаў здарэньня

Паводле мясцовага жыхара Аляксандра, Сяргей К. прыйшоў у банк з дачкой, каб узяць крэдыт ці аформіць нерухомасьць, і ў іх пачаўся канфлікт.

«Ён быў не зусім у адэкваце, зь ім мы мала кантактавалі», — сказаў Аляксандар.

Жыхарка Заслаўя кажа, што гэта дачка Сяргея К. прыйшла ў банк браць крэдыт для свайго знаёмага, а бацька быў супраць, прыбег за ёй і прыставіў ёй нож да горла.

Захоп закладнікаў у Магілёве

Летась у лістападзе у Магілёве грамадзянін Расеі узяў у закладнікі 8 наведнікаў і 6 працаўнікоў банку. Падчас апэрацыі вызваленьня закладнікаў адбылася перастрэлка захопніка зь міліцыяй.​

28-гадоваму мужчыну выставілі абвінавачаньне ў разбоі (ч.3 арт. 207 КК) і захопе закладнікаў з карысьлівых мэтаў (ч. 2 арт. 291 КК). Яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG