Глыбіня падтапленьня пэўных участкаў падчас залевы 12 ліпеня ў Берасьці дасягала 80 сантымэтраў, сказаў Радыё Свабода начальнік Берасьцейскага абласнога ўпраўленьня МНС Алег Лашко.
З 17-й да 22-й гадзіны на лінію 101 паступіла каля 200 паведамленьняў берасьцейцаў пра падтапленьне прыватных падворкаў, падвалаў шматкватэрных дамоў, адміністрацыйных будынкаў і ўчасткаў дарог.
Праз падтапленьні рух гарадзкога транспарту ў Берасьці запаволіўся.
За час з 8-й да 18-й гадзіны ў горадзе выпала ад 47 да 54 мілімэтраў ападкаў, паведамілі ў МНС.
Падчас залевы ў горадзе выпала больш за 80% месячнай нормы ападкаў, піша БелТА.
Ліквідацыяй наступстваў залевы агулам займаліся 148 чалавек і 26 адзінак тэхнікі.