Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта як для каровы сядло». Пазьняк выказаўся аб праектах мэмарыялу ў Курапатах


Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняк рэзка раскрытыкаваў праекты памятнага знаку ў Курапатах, адабраныя па выніках конкурсу Міністэрства культуры.

Эскізы былі прадстаўленыя два тыдні таму падчас паседжаньня групы ў справе стварэньня памятнага знаку «прымірэньня і смутку» ў Курапатах, якое прайшло ў рэдакцыі газэты «Советская Белоруссия».

Як выглядаюць памятныя знакі, якія выйшлі ў фінал дзяржаўнага конкурсу мэмарыялізацыі ў Курапатах

Плян па стварэньні мэмарыялу ў Курапатах Зянон Пазьняк назваў небясьпечным. Ён лічыць, што без канфлікту задума ўладаў не рэалізуецца. Пра гэта палітык заявіў падчас выступу перад беларусамі ў Нью-Ёрку.

«Іх плян улезьці з бэтоннымі канструкцыямі ў Курапаты і зьнішчыць мэмарыял. Ня трэба туды лезьці. Паказалі нават праекты трох помнікаў. Гэтыя праекты паказваюць, што нічога там быць ня можа. Гэта як для каровы сядло», — лічыць палітык.

Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

Паводле Пазьняка, мэмарыял у Курапатах ужо існуе і парушаць яго няма.

«Там ня трэба нічога рабіць. Курапаты задуманыя як вечны помнік. Любое пакаленьне можа прыносіць новыя крыжы. Старыя крыжы згніюць, ставяць новыя. Пастаянна ідзе памяць. Мы стварылі традыцыю. Пастаянна на Дзяды людзі нясуць крыжы. І так гэта павінна адбывацца», — сказаў Зянон Пазьняк.

Палітык засьцярог прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і палітычных арганізацыяў ад перамоваў з уладальнікамі рэстарану побач з Курапатамі. На яго думку, трэба дамагацца поўнай ліквідацыі комплексу.

У Міністэрстве культуры Свабодзе ўдакладнілі, што праекты яшчэ дапрацуюцца для прывязкі да мясцовасьці і афіцыйна будуць апублікаваныя пасьля 1 ліпеня.

«Ні пра што», — скульптар Арцімовіч пра афіцыйныя эскізы мэмарыяльнага знаку ў Курапатах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG