Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ: Чыноўнікам ад мэдыцыны давалі да 350 тысяч даляраў хабару за раз


Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абнародаваў выяўленыя факты хабарніцтва ў сфэры аховы здароўя — пры закупах лекаў і мэдычнага абсталяваньня.

Паволе КДБ, пастаўкі мэдычных прэпаратаў і тэхнікі ішлі праз ланцужок шматлікіх фірмаў-пракладак, зьвязаных са службовымі асобамі, а добрасумленныя пастаўшчыкі не заўсёды дапускаліся да працы. У выніку кошт лекаў і абсталяваньня завышаўся да 60%, у асобных выпадках — у два разы. Розьніца ішла ў кішэні карупцыянэраў.

Затрымана каля 50 чалавек, 33 зь іх — службовыя асобы.

Службовыя асобы сыстэмы аховы здароўя атрымлівалі хабар за вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзілі ў іх кампэтэнцыю.

Разавыя незаконныя грашовыя ўзнагароджваньні даходзілі да 10 тысяч даляраў ЗША, а асобным службовым асобам — да 350 тысяч даляраў за адзін раз.

За зьдзяйсьненьне злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 430 (атрыманьне хабару), 431 (даваньне хабару) і 243 (ухіленьне ад сплаты сум падаткаў і збораў) затрыманыя, узятыя пад варту 33 службовыя асобы, а ўсяго трапіла пад увагу больш за 50 чалавек. Фактычна ўсе яны віну прызналі і супрацоўнічаюць са сьледзтвам, сказаў старшыня КДБ Валер Вакульчык у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

Сярод затрыманых за сыстэматычнае атрыманьне хабару — дырэктар «Белмэдтэхнікі» Аляксандар Шарак. У ягоным гаражы пры ператрусе знайшлі наяўнымі больш за 620 тысяч даляраў (у эквіваленьце).

Таксама затрыманыя дырэктар Цэнтру экспэртызы і выпрабаваньняў Аляксандар Сталяроў, начальнік Галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму Андрэй Стрыжак, начальнік Галоўнага вайскова-мэдычнага ўпраўленьня Міністэрства абароны Аляксей Яськоў.

У выніку ператрусаў і добраахвотнай кампэнсацыі шкоды ў даход дзяржавы ўжо паступіла больш за 15 мільёнаў даляраў, перадаў тэлеканал «Беларусь 1».

КДБ затрымаў галоўнага мэдыка Горадзенскай вобласьці

Затрыманьні мэдыкаў. Што важна ведаць

Што здарылася: Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі раскрыў карупцыйную схему ў сфэры закупак мэдтэхнікі.

  • 11 чэрвеня стала вядома пра затрыманьне дырэктара Цэнтру экспэртыз аховы здароўя Аляксандра Сталярова, а таксама ягонага намесьніка (за стварэньне для «сваіх пастаўшчыкоў» прывабных умоў паставак імпартнага мэдычнага абсталяваньня ў дзяржаўныя шпіталі і паліклінікі).
  • 18 чэрвеня «Ежедневник» паведаміў пра «масавыя затрыманьні ў структурах Мінздароўя» — больш за 10 чалавек — у межах апэрацыі аб пастаўках у беларускія мэдычныя ўстановы абсталяваньня па завышаных цэнах, паводле відавочна ашуканскіх схемаў.
  • Сярод затрыманых аказаўся кіраўнік мэдыцынскай службы Міністэрства абароны Аляксей Яськоў.
  • 19 чэрвеня МУС паведаміла пра затрыманьне галоўнага патолягаанатама Мінздароўя, кіраўніка гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага цэнтру Аркадзя Пучкова (за хабар цягам 10 год на суму каля 200 тысяч даляраў).
  • 25 чэрвеня СМІ паведамілі пра затрыманьне на мінулым тыдні галоўнага ўрача Менскай абласной лякарні Андрэя Каралько (нібыта за «перавышэньне службовых паўнамоцтваў») і начальніка ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскага аблвыканкаму Андрэя Стрыжака.
  • Паводле намесьніка генпракурора Беларусі Аляксея Стука, сфэра аховы здароўя лідзіруе па колькасьці карупцыйных злачынцаў: 114 за пяць месяцаў 2018 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG