Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы галоўны ўрач Менскай абласной бальніцы, — Tut.by


Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock.
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock.

Як паведамляе партал Tut.by, затрыманьне галоўнага ўрача Менскай абласной лякарні адбылося яшчэ на мінулым тыдні. Падрабязнасьцяў пакуль няма, вядома толькі, што доктара вінавацяць у «перавышэньні службовых паўнамоцтваў».

«Затрыманы галоўны ўрач Мінскай абласной клінічнай бальніцы — за перавышэньне службовых паўнамоцтваў. Затрымалі ў сераду, вывелі ў кайданках. Да гэтага часу няма ніякай афіцыйнай інфармацыі», — паведамілі крыніцы выданьня.

Сьледчы камітэт і КДБ пакуль не камэнтуюць затрыманьня, спасылаючыся на адсутнасьць такой інфармацыі. Аднак зь мінулага тыдня лекар адсутнічае на сваім працоўным месцы.

На сайце шпіталя дагэтуль галоўным урачом пазначаны Андрэй Каралько. Паведамляецца, што ён «мае найвышэйшую катэгорыю. У 2009 годзе скончыў клінічную ардынатуру ДУА „БелМАПА“ па спецыяльнасьці „траўматалёгія і артапэдыя“».

Затрыманьні ў сфэры аховы здароўя

Гэта ня першае затрыманьне сярод кіраўнікоў буйных мэдычных установаў за апошні тыдзень.

Каго ўжо затрымалі і за што:

  • дырэктара Цэнтру экспэртыз аховы здароўя Аляксандра Сталярова (за стварэньне для «сваіх пастаўшчыкоў» прывабных умоў для паставак імпартнага мэдыцынскага абсталяваньня ў дзяржаўныя шпіталі і паліклінікі);
  • кіраўніка мэдыцынскай службы Міністэрства абароны Аляксея Яськова;
  • галоўнага патолягаанатама Мінздароўя, кіраўніка гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага цэнтру Аркадзя Пучкова (за хабар на суму каля 200 тысяч даляраў).


«Неўзабаве ўсё будзе вядома». За што КДБ арыштаваў чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG