Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад футбольным кубкам сьвету ў Кангрэс ЗША ўнесьлі рэзалюцыю супраць «сілаў тыраніі» ў Расеі


Рэспубліканка з Флорыды Ілеана Рос-Лехтынен
Рэспубліканка з Флорыды Ілеана Рос-Лехтынен

Напярэдадні футбольнага чэмпіянату сьвету ў Расеі аўтары дакумэнту заклікаюць не забываць пра тое, што гвалтоўныя дзеяньні ўладаў РФ парушаюць міжнародныя нормы, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Чальцы Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША — рэспубліканка з Флорыды Ілеана Рос-Лехтынэн і дэмакратка з Агаё Марсі Каптур — унесьлі на разгляд сумесную двупартыйную рэзалюцыю па Расеі. У ёй асуджаюцца парушэньні міжнародных законаў і адыход ад каштоўнасьцяў FIFA (Міжнароднай Фэдэрацыі футболу) напярэдадні чэмпіянату сьвету ў футболе, які пройдзе ў Расейскай Фэдэрацыі.

У лік названых у рэзалюцыі фактаў парушэньняў увайшлі: гвалтоўнае ўварваньне ва Ўкраіну; добра задакумэнтаваныя выпадкі парушэньня правоў чалавека; арышт і адпраўка ў турму палітычных актывістаў і журналістаў.

«Па меры таго, як ўвага ўсяго сьвету зьвяртаецца да чэмпіянату ў Расеі, які павінен сабраць мільярды гледачоў на ўсёй плянэце, наша рэзалюцыя ясна дэманструе, што Кангрэс не забыўся на кампанію дэзынфармацыі, якую працягвае ажыцьцяўляць Расея, на ўмяшаньне ў выбары, парушэньне правоў чалавека і гвалт у розных пунктах сьвету, — прыводзяцца ў прэс-рэлізе словы Марсі Каптур. — Мы абавязаныя аб’яднацца супраць сіл тыраніі і не падрываць эфэктыўнасьць глябальных санкцый у дачыненьні Расеі з дапамогай наплыву турыстаў, які, хутчэй за ўсё, пойдзе на карысьць толькі багатым алігархам — сябрам Пуціна».

Ілеана Рос-Лехтынэн далучецца да слоў Каптур і падкрэсьлівае, што «трэба паспрабаваць абавязкова зрабіць так, каб рэжым Пуціна нёс адказнасьць (за свае дзеяньні — РС), і заклікаць FIFA зьмяніць свае правілы, каб дыктатары больш не маглі удастойвацца правядзеньня прэстыжных мерапрыемстваў, якія ствараюць для іх клептакратычных рэжымаў выгляд законнасьці».

Ініцыятыву абедзьвюх жанчын-палітыкаў падтрымаў сябра камітэту Ніжняй палаты ў міжнародных справах, кангрэсмэн-дэмакрат Эліёт Энгель.

«Гэтая двупартыйная рэзалюцыя ясна дае зразумець, што гвалтоўныя і агрэсіўныя дзеяньні Расеі ня будуць забытыя або прыхарошаныя. Сусьветная супольнасьць павінна аказаць супрацьдзеяньне Пуціну і ягоным паслугачам», — сказана ў заяве кангрэсмэна Энгеля,

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG