Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін напярэдадні візыту ў Вену параўнаў Данбас з Чачэніяй


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін параўнаў вайну на Данбасе з вайной у Чачэніі і заявіў, што для вырашэньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны Кіеву варта надаць асаблівы статус тэрыторыям сэпаратыстаў, як гэта зрабіла Масква ў дачыненьні Чачэнскай рэспублікі.

У інтэрвію аўстрыйскаму тэлеканалу ORF напярэдадні свайго візыту ў Вену Пуцін таксама выключыў магчымасьць вяртаньня анэксаванага Крыму ў склад Украіны. «Няма такіх умоў і быць ня можа», — завіў расейскі лідэр.

Ён таксама пракамэнтаваў расьсьледаваньне крушэньня «Боінга» на Данбасе ў 2014 годзе, зноў не прызнаўшы высновы міжнароднай сьледчай групы, згодна зь якімі самалёт быў зьбіты з расейскага «Бука».

Адказваючы на пытаньне пра сытуацыю ўнутры самой Расеі, Пуцін абверг сьцьвярджэньне, што за час свайго кіраваньня ён ператварыў краіну ў аўтарытарную дзяржаву. «Гэта, вядома, не адпавядае абсалютна ніякай рэчаіснасьці, таму што ў нас дэмакратычная дзяржава і мы ўсе жывём у рамках дзейнай Канстытуцыі», — заявіў Пуцін.

Ён таксама назваў «спэкуляцыямі» дапушчэньні правядзеньня ў Расеі рэфэрэндуму аб адмене абмежаваньняў тэрмінаў прэзыдэнцтва, каб кіраваць краінай пажыцьцёва. «Я не камэнтую спэкуляцыі. Думаю, гэта было б несур’ёзна з узроўню прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі», — заявіў Пуцін.

Уладзімір Пуцін 5 чэрвеня прыедзе ў Вену, дзе правядзе перамовы з кіраўніцтвам Аўстрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG