Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над абаронцам Курапатаў усталявалі прэвэнтыўны нагляд праз справу, якую закрылі


Уладзімер Яроменак з жонкай Валянцінай, архіўнае фота
Уладзімер Яроменак з жонкай Валянцінай, архіўнае фота

Суд Савецкага раёну Менску 24 траўня ўсталяваў паўгадавы прэвэнтыўны нагляд над маладафронтаўцам Уладзіменкам Яроменкам.

Як паведаміў Свабодзе Яроменак, удзень 24 траўня за ім на працу прыехала крымінальна-выканаўчы інспэктар, каб адвезьці ў суд.

Паводле крымінальнага артыкулу 80, прэвэнтыўны нагляд усталёўваецца за:

  • асобамі, якія зьдзейсьнілі «асабліва небясьпечны рэцыдыў злачынстваў»;
  • асобамі, якія былі асуджаныя за асабліва цяжкія злачынствы ці сядзелі ў турме.

Летась 23 сакавіка Ўладзімера Яроменку затрымалі па абвінавачваньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 1 красавіка Яроменку вызвалілі, а справу «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» супраць шасьці маладафронтаўцаў закрылі ў чэрвені 2017 году. Яроменку пакаралі толькі трыма суткамі за абарону Курапатаў, якія той дагэтуль не адбыў.

Асоба, над якой усталявалі прэвэнтыўны нагляд абавязана:

  • паведамляць органы ўнутраных спраў аб зьмене месца працы і жыхарства;
  • выяжджаць за межы раёну (гораду) па службовым і асабістым справаў толькі са згоды органаў унутраных спраў.

Суд можа абавязаць асобу,над якой усталявалі прэвэнтыўны нагляд:

  • не наведваць пэўныя месцы;
  • не пакідаць сваё жытло ў пэўны час;
  • зьяўляцца ў органы ўнутраных спраў 1-4 разы на месяц;
  • не выяжджаць за мяжу.

Справа «Белага легіёну» — ад затрыманьняў да вызваленьняў

З 20 лютага па 6 сакавіка 2017 году, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру.

Будаўніцтва 5-павярховага офіснага будынку пачалося 15 лютага нягледзячы на некалькі сотняў подпісаў мясцовых жыхароў. У выніку кругласутачнай варты ініцыятары будоўлі бізнэсоўцы Ігар Анішчанка і Сяргей Несьцераў адмовіліся ад будаўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG