Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьледчай групе ў «справе прафсаюзаў» зьмянілі кіраўніка і пашырылі яе склад з трох да васьмі чалавек


Генадзь Фядыніч
Генадзь Фядыніч

Такое рашэньне абвясьцілі 27 красавіка Генадзю Фядынічу, старшыню Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП). Яму паведамілі, што ў групу дадаткова ўключаныя сьледчыя Фрунзенскага, Першамайскага, Ленінскага, Заводзкага раёнаў Менску і Менскай вобласьці. Новым кіраўніком сьледчай групы прызначаны капітан Дзьмітры Захараў.

«Сёньня ў другой палове дня мяне выклікалі ў Сьледчы камітэт. Назвалі ўсе новыя прозьвішчы. Спыталіся, ці ня маю я прэтэнзій да новых супрацоўнікаў. Паколькі іх імёны я пачуў упершыню, то нічога не пярэчыў. Думаю, што іх узялі для таго, каб аформіць хутчэй пратаколы допытаў нашых актывістаў у рэгіёнах. Усё ж апыталі больш за паўтысячы чалавек», — сказаў Свабодзе Генадзь Фядыніч.

Паводле яго, сьледчыя не казалі нічога аб працягу справы, хоць тэрмін яе толькі да 1 траўня. «Думаю, пра гэта нам паведамяць 2 траўня», — прагназуе прафсаюзны лідэр.

Фядыніч дадаў, што Міжнароднае аб’яднаньне прафсаюзаў прамысловых рабочых сьвету IndustriALL уключыла яго ў склад сваёй афіцыйнай дэлегацыі для ўдзелу ў чэрвеньскай сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы ў Жэнэве:

«Яны цудоўна ведаюць, што я ня маю права пакідаць Беларусь. І будуць пісаць лісты ў Сьледчы камітэт і Міністэрства працы, каб мне дазволілі ўдзельнічаць у сэсіі».

З гісторыі «справы прафсаюзу РЭП»

Кіраўніка прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і прафсаюзнага бухгальтара Ігара Комліка затрымалі 2 жніўня 2017 году, на іх завялі крымінальную справу аб нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. У той жа дзень пасьля ператрусаў у офісах РЭП Фядыніча вызвалілі, а Комлік заставаўся пад вартай да пачатку кастрычніка. Перад вызваленьнем з-пад варты 2 кастрычніка ў яго, як і ў Фядыніча, узялі падпіску аб нявыезьдзе, а справу працягнулі яшчэ на 3 месяцы. Апошні раз справу працягнулі да 1 траўня 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG