Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што варта ведаць пра зварот Лукашэнкі да дэпутатаў і народу


Спойлер: вы нічога не прапусьцілі. Выступ кіраўніка дзяржавы цягнуўся 1 гадзіну 20 хвілін, але гэта не рэкорд — у 2016 годзе зварот Лукашэнкі заняў 1 гадзіну 10 хвілін.

Адказы на пытаньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў па тэлебачаньні другі год не паказваюць.

Лукашэнка адказаў на тры пытаньні Анісім. Гэтага ў трансьляцыі не было

Пра рэфэрэндум і падзел паўнамоцтваў

Падчас звароту 24 красавіка Лукашэнка заявіў, што пра рэфэрэндум ніколі ня думаў. Аднак даручыў судзьдзям Канстытуцыйнага суду падрыхтаваць прапановы па ўнясеньні «тэхнічных зьменаў». Ён прызнаў, што частку паўнамоцтваў можна перадаць іншым галінам улады, а ў яго тым часам зьяўляюцца новыя клопаты.

10 красавіка, камэнтуючы пэрспэктывы ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю, Лукашэнка адзначыў, што, зь яго пункту гледжаньня, частка функцый павінна перайсьці ад прэзыдэнта іншым галінам улады. Пры гэтым ён лічыў, што момант для зьмены Канстытуцыі яшчэ не настаў.

Лукашэнка забыўся, што выносілася на рэфэрэндум

Пра пратэсты ў Армэніі

На працягу ўсяго звароту Лукашэнка неаднаразова ўзгадваў пратэсты ў Армэніі.

«Па адным нас пераб’юць», — сказаў Лукашэнка пра адстаўку прэм’ер-міністра Армэніі Сержа Саргсьяна.

Армянскі тупік Аляксандра Лукашэнкі

Пра рэвалюцыі і прапаганду

Паводле Лукашэнкі, каляровыя рэвалюцыі сумна заканчваюцца для іх удзельнікаў. Людзі не адчуваюць там сябе абароненымі.

«Сёньня расейскія прапагандысты гатовыя ваяваць з усім сьветам. Але калі гэтае вогнішча разгарыцца, то яны першыя разам са сваімі дзецьмі там і апынуцца. Гэта тычыцца і нашых дзеячоў, якія толькі і чакаюць спрыяльнага моманту. Ад нас павінны паходзіць толькі мірныя ініцыятывы, ліміт рэвалюцый і войнаў мы вычарпалі», — падсумаваў Лукашэнка.

Пра ІТ-краіну

Вядзецца праца па актуалізацыі заканадаўства аб разьвіцьці прадпрымальніцтва. Лукашэнка папярэдзіў, каб чыноўнікі ня ўмешваліся са сваёй «самадзейнасьцю».

Паводле заявы Лукашэнкі, экспарт Парку высокіх тэхналёгій за год вырас на 25%. За тры месяцы ад пачатку году рэзыдэнтамі парку стала больш як паўсотні суб’ектаў.

Пра Беларускую Народную Рэспубліку

Пра даўгабуды і АЭС

Лукашэнка скрытыкаваў маштабныя інвэстыцыйныя праекты, якія зь невядомых прычын замарозіліся: заводы ў Сьветлагорску і Добрушы. Больш за 10 мільярдаў даляраў укладзена ў АЭС, а так і не вядома, як станцыя будзе ўбудаваная ў эканоміку краіны.​

Пра ціск Расеі на постсавецкія краіны і патрыятызм

На перакананьне Лукашэнкі, Масква сама вінаватая ў тым, што адбываецца па яе пэрымэтры.

«Малдова, Грузія — навошта душыць „малых“?», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Кажучы пра патрыятызм, Лукашэнка ўзгадаў лёгкаатлетку Віялету Скварцову, якая сышла з п’едэсталу, калі зайгралі ня той гімн, і 11-гадовую Насьцю Ванееву, якая паправіла вядоўцу ў эфіры расейскага тэлешоў. З такім патрыятызмам ніякая падрыўная дзейнасьць ня мае сэнсу, сказаў Лукашэнка.


Рэфэрэндуму ня будзе. Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланьнем да дэпутатаў і народу. Цытаты і камэнтары

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG