Служба тэхнічнай падтрымкі апэратара Velcom запэўніла, што аніякіх абмежаваньняў на карыстаньне мэсэнджэрам на тэрыторыі Беларусі зь іх боку няма, і параіла зьвяртацца ў службу падтрымкі самога прыкладаньня.
Аб пачатку блякіроўкі ў Расеі паведамляецца на сайце «Роскомнадзора». На працягу дня ведамства накіруе запыты ў крамы прыкладаньняў App Store і Google Play з патрабаваньнем выдаліць прыкладаньне, паведаміў Інтэрфаксу кіраўнік «Роскомнадзора» Аляксандар Жараў.
У пятніцу суд у Маскве пастанавіў неадкладна заблякаваць Telegram. Такое рашэньне было прынятае пасьля таго, як мэсэнджэр адмовіўся даць ФСБ Расеі ключы шыфраваньня ад перапіскі карыстальнікаў, спаслаўшыся на гарантаваную Канстытуцыяй таямніцу перапіскі. У той жа дзень «Роскомнадзор» унёс мэсэнджэр у рэестар забароненых на тэрыторыі Расеі сайтаў.
Стваральнік Telegram Павал Дураў заявіў, што мэсэнджэр працягне працаваць з дапамогай убудаваных мэтадаў абыходу блякаваньняў і VPN.